Аляксандр Іванавіч Разганаў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Розганаў)

Аляксандр Іванавіч Разганаў (6 лютага 1953, в. Прудок, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Аляксандр Іванавіч Разганаў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 6 лютага 1953(1953-02-06) (71 год)
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 6 лютага 1953 года ў в. Прудок Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном.

Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара» Слаўгарадскага раёна; начальнікам вытворчага ўчастка аддзялення Рагі; намеснікам старшыні калгаса «Савецкая Беларусь» Слаўгарадскага раёна; намеснікам старшыні, старшынёй калгаса «Зара» Слаўгарадскага раёна; намеснікам старшыні па пытаннях раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; старшынёй Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта.

З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і чацвёртага скліканняў, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях.

Выбіраўся дэпутатам Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, членам Камісіі па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанні і экалогіі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

правіць

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

правіць