Аляксандр Русак (1907 — 1957) — беларускі грамадскі дзеяч, інжынер.

Аляксандр Русак
Дата нараджэння 1907
Дата смерці 1957
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1934 г. скончыў Познаньскі ўніверсітэт. У 19391941 гг. быў ініцыятарам стварэння і старшынёй Беларускага камітэту ў Познані, летам 1941 г. — арганізатар Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродна, у 1942 г. у Баранавічах заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу, яе першы дырэктар. Заснаваў арганізацыю гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў. У 19431944 гг. бургамістр Баранавічаў, удзельнік II Усебеларускага кангрэса. З лета 1944 г. на эміграцыі. У пасляваеннай Германіі, у чэрвені 1945, арганізатар (чэрвень 1945) і старшыня (восень 1945 г.) DP лагера ў Рэгенсбургу і Беларускага нацыянальнага камітэта (т.зв. прадстаўніцтва беларускай эміграцыі ў Амерыканскай зоне акупацыі Германіі). Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаў у ЗША і стварэння беларускага асяродка ў Саўт-Рыверы. З 1948 — старшыня Галоўнай управы Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, удзельнік аднаўленчага пленуму БЦР, у першым урадзе БЦР — міністр замежных спраў і аддзелу фінансаў БЦР. З 1949 жыў у ЗША, пасяліўся ў Гарфілдзе (Нью-Джэрсі). А. Русак з’яўляўся рэдактарам газеты прыхільнікаў БЦР — «Беларускае слова». З лістапада 1952 — старшыня Калегіі БЦР, а з кастрычніка 1953 — старшыня Выканаўчага органу БЦР і кіраўнік замежных спраў БЦР. Адзін з ініцыятараў стварэння Кангрэсу беларусаў Амерыкі і Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі. Увайшоў у першы ўрад БККА. У 1955 праз хваробу паступова адышоў ад усіх беларускіх спраў. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; Пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчына; Кн. 18). — ISBN 978-985-6887-63-8. — С. 294.

Спасылкі правіць