Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч
Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 1967, Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч.
Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 26 студзеня 2021 | ||||
Прэм’ер-міністр | Раман Галоўчанка | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | |||
Папярэднік | Валерый Вакульчык | |||
| ||||
20 студзеня 2020 — 26 студзеня 2021 | ||||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас Раман Галоўчанка | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | |||
Папярэднік | Алег Белаконеў | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | ваенны | |||
Нараджэнне | 1967 | |||
Ваенная служба | ||||
Прыналежнасць | ![]() | |||
Званне | Генерал-маёр | |||
Камандаваў | 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадай, Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем, Генштабам | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Казані, у сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйнае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.
Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2005—2006 служыў у Генштабе ў Мінску.
У 2008—2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010—2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012—2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015—2018 — камандзір войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018—2020 — першы намеснік начальніка Генштаба.
20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].
26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].
УзнагародыПравіць
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2010)[3].
- Медаль «За бездакорную службу» I, II (2016[4]) і III ступеняў.
- Юбілейныя медалі Рэспублікі Беларусь і СССР.
Зноскі
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў
- ↑ https://blr.belta.by/president/view/dzjarzhsakratar-saveta-bjaspeki-gubernatar-i-gendyrektar-stb-lukashenka-razgledzeu-kadravyja-pytanni-96069-2021/
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 верасня 2010 г. № 474 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 мая 2016 г. № 168 «Аб узнагароджанні».