Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка

першы прэзідэнт Беларусі (1994—2020; пасля 2020 — дэ-факта)

Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (30 жніўня 1954, Копысь, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі палітычны дзеяч, першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (1994—2020, з 23 верасня 2020 — дэ-факта), дэ-факта галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь. Старшыня Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (1997).

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Сцяг Самаабвешчаны, часткова прызнаны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
з 23 верасня 2020
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Сцяг Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
20 ліпеня 1994 — 23 верасня 2020
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч (1994)
Міхаіл Чыгір (19941996)
Сяргей Лінг (19962000)
Уладзімір Ярмошын (20002001)
Генадзь Навіцкі (20012003)
Сяргей Сідорскі (20032010)
Міхаіл Мясніковіч (20102014)
Андрэй Кабякоў (20142018)
Сяргей Румас (20182020)
Раман Галоўчанка2020)
Папярэднік пасада зацверджаная;
Мечыслаў Грыб як Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі
Старшыня Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы
з 26 студзеня 2013
Сцяг2-і Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
15 мая 1997 — 26 лютага 2021
Папярэднік Уладзімір Рыжанкоў
Пераемнік Віктар Аляксандравіч Лукашэнка
Нараджэнне 30 жніўня 1954(1954-08-30)[1][2][…] (70 гадоў)
Бацька невядома
Маці Кацярына Трафімаўна Лукашэнка
Жонка Галіна Радзівонаўна Лукашэнка
Дзеці Віктар Аляксандравіч Лукашэнка[3], Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка[3] і Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка[3]
Веравызнанне атэізм
Партыя КПСС (19791991)
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[4]
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Прыналежнасць Савецкая армія, КДБ СССР, Узброеныя Сілы Беларусі
Род войскаў Пагранічныя войскі КДБ СССР, танкавыя войскі
Званне
Вярхоўны галоўнакамандуючы
(Падпалкоўнік)
Бітвы
Узнагароды
Сайт president.gov.by (руск.)(бел.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля выбараў 2020 года абвясціў сябе Прэзідэнтам Беларусі, заступіў на свой шосты тэрмін. Пасля масавых пратэстаў і пачатку палітычнага крызісу статус Прэзідэнта Беларусі застаецца нявызначаным.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Выхоўваўся без бацькі. У лютым 1970 года быў прыняты ў камсамол[6]. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1975).

Прафесійная дзейнасць

Працаваў настаўнікам, быў сакратаром камітэта камсамола СШ № 1 горада Шклова. Служыў у пагранічных войсках (1975—1977) — інструктар палітаддзела в/ч 2187 Заходняй пагранічнай акругі (Брэст). У 1977—1978 гадах — сакратар камітэта камсамола Магілёўскага гархарчторга, інструктар Савета дэпутатаў Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва. У 1978—1980 гадах — адказны сакратар Шклоўскай раённай арганізацыі Усесаюзнага таварыства «Знание». З 1979 член КПСС (да жніўня 1991). У 1980—1982 гадах ва Узброеных сілах СССР — намеснік камандзіра танкавай роты в/ч 04104 (Магілёўская вобласць) па палітчастцы. У 1982—1983 гадах — намеснік старшыні калгасу «Ударнік» (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), у 1983—1985 гадах — намеснік дырэктара Шклоўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). У 1985—1987 гадах — сакратар парткома калгаса імя Леніна (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), у 1987—1994 гадах — дырэктар саўгаса «Гарадзец» (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).

Дэпутацкая дзейнасць

З 1990 года — народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР XII склікання ад Шклоўскай выбарчай акругі.

У чэрвені 1993 года абраны старшынёй часовай камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання («камісія па барацьбе з карупцыяй»). У снежні таго ж года зачытаў з парламенцкай трыбуны антыкарупцыйны даклад (які дадаў яму папулярнасці). Калі факты з дакладу былі перададзеныя ў пракуратуру, камісія павінна была спыніць працу. Кабінет апячаталі і паставілі ахову, Лукашэнка ж хацеў зрабіць камісію пастаяннай і імкнуўся прайсці ў памяшканне 29 чэрвеня, ужо будучы кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Завязалася бойка, работнікамі Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай аховы былі ўжытыя меры фізічнага ўздзеяння супраць яго, вынікам непрацяглага інцыдэнту для Аляксандра Лукашэнкі сталі ранкі і драпіны, а новы касцюм, у якім ён часта выступаў перад выбаршчыкамі, стаў непрыдатны[7].

Першы прэзідэнцкі тэрмін (1994—2001)

У 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў (23.6.1994) Лукашэнка набраў 2,64 млн. (44,82 %) галасоў выбаршчыкаў «за» і 3,1 млн «супраць». Вячаслаў Кебіч — 1,02 млн. (17,32 %) «за» і 4,75 млн «супраць». Зянон Пазняк — 757 тыс. (12,82 %) «за» і 5,02 млн «супраць». У 2-м туры (10.7.1994) Лукашэнка абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраў 4,2 млн. (81 %) галасоў «за», канкурэнт В. Кебіч набраў 0,7 млн. (14,2 %) галасоў выбаршчыкаў. На пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання (20.7.1994) прынёс прысягу, у прамове спаслаўся на словы Аўраама Лінкольна пра сапраўдную дэмакратыю — уладу народа, ад народа і для народа, казаў пра адзіна магчымую дыктатуру — дыктатуру Закона, пра тое, што ўсе яго спадзяванні звязаныя з дасягненнем грамадзянскай згоды ў грамадстве.

Ініцыяваў рэспубліканскі рэферэндум (14.5.1995) па пытаннях пра дзяржаўную сімволіку Беларусі, наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Па ўсіх пытаннях, паводле афіцыйных заяў, атрымаў падтрымку выбаршчыкаў. Удзельнічаў у падпісанні (29.3.1996) дагавора паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам і Кыргызстанам пра паглыбленне інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай галінах. Разам з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Барысам Ельцыным падпісаў Дагавор пра стварэнне Супольнасці Беларусі і Расіі (2.4.1996). Ініцыяваў рэспубліканскі рэферэндум (24.11.1996) па пытаннях паправак у Канстытуцыю, уласнасці на зямлю, змене даты свята «Дзень незалежнасці», стаўленні выбаршчыкаў да захавання смяротнага пакарання. Па выніках рэферэндуму, прыняцці паправак да Канстытуцыі, быў пачаты новы адлік 5-гадовага тэрміна прэзідэнцтва Лукашэнкі. Неаднаразова выступаў за наданне вынікам рэферэндуму заканадаўчага статусу.

Другі прэзідэнцкі тэрмін (2001—2006)

Падчас наступных прэзідэнцкіх выбараў (2001), ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (кіраўнік Мікалай Чаргінец) была 18.6.2001 зарэгістраваная Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў. Ініцыятыўная група ўнесла 14.8.2001 у Камісію 395 821 подпісаў за кандыдата А. Лукашэнку, якія былі прызнаныя сапраўднымі[8]. Па выніках выбараў А. Лукашэнка абраны на другі тэрмін, 20.9.2001 прыведзены да прысягі. У 2004 годзе на рэферэндуме (17.10.2004), паводле афіцыйных заяў, 77,3 % выбаршчыкаў падтрымалі выключэнне з Канстытуцыі абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і дазволілі Лукашэнку ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Трэці прэзідэнцкі тэрмін (2006—2010)

19 сакавіка 2006 года ў трэці раз быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраўшы 83 % галасоў. АБСЕ ў чарговы раз выбары прызнаны не былі[9]. Выбары суправаджаліся масавымі пратэстамі пад кіраўніцтвам кандыдатаў у прэзідэнты А. У. Мілінкевіча і А. У. Казуліна.

У пачатку 2008 года на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі пад старшынствам Аляксандра Лукашэнка было прынята прынцыповае рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі з двума энергаблокамі па 1000 МВт кожны. Мэтай будаўніцтва АЭС заяўлена забеспячэнне краіны таннай энергіяй і павышэнне нацыянальнай энергетычнай бяспекі. Паводле меркавання спецыялістаў, увядзенне АЭС у строй можа дазволіць зэканоміць каля 1 мільярда долараў у год на імпарце прыроднага газу[10].

У 2009 годзе атрымаў званне ганаровага доктара Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі[11]. У 2021 годзе пазбаўлены гэтага звання[12].

У 2010 годзе атрымаў званне ганаровага доктара Бакінскага славянскага ўніверсітэта[13].

Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін (2010—2015)

 
Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці «Славянскага базара» ў 2014 годзе

19 снежня 2010 года адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 снежня ЦВК абвясціла, што Аляксандр Лукашэнка пераабраны на чацвёрты тэрмін, атрымаўшы 79,65 % галасоў. Вынікі галасавання не былі прызнаны астатнімі кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта, а таксама ЗША і Еўрасаюзам, але былі прызнаны місіяй СНД на чале з С. Лебедзевым, якая прысутнічала на выбарах[14]. Выбары суправаджаліся масавымі акцыямі пратэсту. ЗША асоба адзначылі, што яны:

«Рашуча асуджаюць дзеянні ўрада Беларусі па падрыве дэмакратычнага працэсу, а таксама непрапарцыйнае выкарыстанне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў»[15][16]

21 студзеня 2011 года Аляксандр Лукашэнка афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у чацвёрты раз[17]. Адначасова трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША[18][19].

У 2011 годзе ў Беларусі пачаўся фінансавы крызіс, была здзейснена дэвальвацыя беларускага рубля, пачаліся рэзкія павелічэнні цэнаў. Гэта выклікала акцыі пратэсту па ўсёй краіне. У 2014 годзе ў Беларусі адбыўся валютна-фінансавы крызіс. Па выніках парламенцкіх выбараў 2012 года, як і ў мінулыя разы, у парламент увайшлі толькі прыхільнікі Лукашэнкі.

Пяты прэзідэнцкі тэрмін (2015—2020)

Як заўважыў палітолаг Андрэй Казакевіч, на выбарах у 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка не даваў папулісцкіх і фінансавых абяцанняў. Але ў 2015 годзе была надзвычай напружаная сітуацыя ва Украіне, і на гэтым фоне наяўнасць нейкай «стабільнасці» ўжо была значным пасланнем для насельніцтва. Таксама былі значныя чаканні змен. У прынцыпе, змены і адбываліся, асабліва ў знешняй палітыцы. Былі чаканні эканамічных рэформаў, лібералізацыі. Наступны адыход ад лібералізацыі пачаўся ў Беларусі прыкладна з 2018 года[20].

2 красавіка 2015 года Аляксандрам Лукашэнкам быў выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (больш вядомы як Дэкрэт аб дармаедстве). 12 студзеня 2017 года ён падпісаў дэкрэт № 1, які ўнёс змены ў дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», удакладніў спіс тых, хто не павінен плаціць падатак за няўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў.

17 лютага 2017 года ў Мінску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад, затым пратэсты пад назвай «Маршы недармаедаў» перакінуліся на іншыя буйныя гарады краіны. 9 сакавіка 2017 года на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны Лукашэнка агучыў рашэнне на працягу года не спаганяць збор з «дармаедаў». Пры гэтым грошы тым, хто ўжо сплаціў збор, пойдуць у залік на наступны год, але калі ў 2016 годзе «дармаед» знойдзе працу, тады грошы за 2015 год яму вярнуць[21].

21 сакавіка 2017 года Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй». У той жа дзень Лукашэнка сказаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, які «ўзарваў апазіцыйную клааку»[22]. У перыяд з 21 сакавіка да 3 красавіка былі затрыманыя 35 чалавек, якіх абвінавацілі ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а пасля 20 з іх яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (гл. Справа «Белага легіёна»)[23]. 25 сакавіка ў Мінску акцыя пратэсту, прымеркаваная да Дня Волі, была жорстка падаўлена з прыцягненнем вялікай колькасці супрацоўнікаў АМАП і спецтэхнікі[24].

16 чэрвеня 2017 года стала вядома, што справа КДБ спыніў крымінальны пераслед па справе аб масавых беспарадках[25]. 30 чэрвеня вызвалены апошнія фігуранты. 27 лістапада спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна»[23].

7 ліпеня 2017 года Міністэрства па падатках і зборах абвясціла, што пачынае вяртаць «дармаедам» збор, заплачаны за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у 2015 годзе. Намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка Лукашэнка правёў нараду, на якой «было вызначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія ўжо прыступілі да працы»[26].

Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня 2018 года падпісаў Дэкрэт № 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва. У новы Дэкрэт не ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацоўных грамадзян збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамі гэтага збору, вызвалены ад яго выплаты[27].

15 сакавіка 2018 года на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага Суда Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне канстытуцыйнага рэферэндуму, заявіў, што «патрэбныя напрацоўкі». Таксама ён адзначыў, што, з яго пункта гледжання, частка функцый павінна перайсці ад прэзідэнта да іншых галін улады, асабліва трэба ўзмацніць ролю выканаўчай улады[28].

Але ў час Паслання народу і парламенту 2018 года Лукашэнка заявіў, што нават не думаў пра рэферэндум па змене Канстытуцыі[25]:

  Нам зараз не да рэферэндума. Нам галоўнае выстаяць, а не каб муць падняць у краіне.  

Такі разварот звязвалі з нядаўняй перамогай у Арменіі пратэстнага руху супраць вылучэння былога прэзідэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм’ер-міністра[25].

13 жніўня 2018 года Аляксандр Лукашэнка здзейсніў паездку ў Аршанскі раён, праблемам развіцця якога ён даручаў ураду надаць асаблівую ўвагу ў красавіку 2017 года. Сітуацыя на Аршанскім інструментальным заводзе выклікала рэзкую крытыку прэзідэнта ў бок якасці працы мясцовых органаў улады, кіраўніцтва галін і прадпрыемстваў[29]. 14 жніўня 2018 года на нарадзе Лукашэнка загадаў адправіць у адстаўку міністра прамысловасці Віталя Воўка і міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага[30]. 16 жніўня яны былі афіцыйна вызвалены ад сваіх пасад, строгая вымова была аб’яўлена старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарснёву, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась і Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалёў папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, Аляксандр Пазняк вызвалены ад пасады старшыні Аршанскага райвыканкама[31].

18 жніўня Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада. Прэм’ер-міністрам стаў Сяргей Румас, заменены чатыры з пяці намеснікаў прэм’ера, а таксама прызначаны новыя міністры архітэктуры і будаўніцтва, прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, эканомікі і старшыня ДВПК[32].

На перыяд, калі Сяргей Румас узначальваў урад, прыпалі вострыя эканамічныя канфлікты з Расіяй, у т.л. канфлікт вакол падаткавага манеўру Расіі і расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020). Адбылося «прасяданне» эканомікі праз пандэмію каранавіруса. 3 чэрвеня 2020 года ўрад быў адпраўлены ў адстаўку. 4 чэрвеня Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Раман Галоўчанка.

Палітычныя аналітыкі адзначылі, што да наступнай прэзідэнцкай кампаніі А. Лукашэнка не сфарміраваў ніякай станоўчай праграмы, было канстатавана, што ўладам не спадабалася нават памяркоўная лібералізацыя, і яны яе згарнулі, а тое, над чым працавалі папярэднія 6 гадоў у адносінах з Захадам, было знішчана[20].

На чале Нацыянальнага алімпійскага камітэта

Аляксандр Лукашэнка ўзначальваў Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь з мая 1997 года. У снежні 2020 года выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта ў сувязі з рэпрэсіямі датычна беларускі спартсменаў, што «кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі, і ўвёў санкцыі супраць НАК Беларусі. Санкцыі ўключалі забарону Аляксандру Лукашэнку, а таксама іншым членам Выканкама НАК наведваць алімпійскія гульні Токіа-2020 і спыненне любой фінансавай падтрымкі гэтай арганізацыі. 26 лютага 2021 года Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару, які з красавіка 2019 года выконваў абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК, а ў лістападзе 2019 года быў абраны Алімпійскім сходам на гэтую пасаду[33].

Пасля выбараў 2020 года

23 верасня 2020 года абвясціў сябе Прэзідэнтам Беларусі, заступіў на свой шосты тэрмін, нягледзячы на масавыя пратэсты ў Беларусі.

6 лістапада 2020 года супраць яго, роўна як шэрагу іншых афіцыйных асоб Беларусі, уведзены персанальныя санкцыі Еўрапейскага саюза.[34][35] Акрамя чорнага спісу Еўрасаюза, унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[36], санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[37], Канады[38], Швейцарыі[39][40]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[41]. 17 чэрвеня 2021 года Новая Зеландыя ўнесла яго ў свой санкцыйны спіс[42][43].

Уварванне Расіі ва Украіну

Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну, Лукашэнка фармальна трымаецца нейтралітэту ў канфлікце. Аднак, дазволіў размясціць у Беларусі расійскія войскі, якія напалі на Украіну з беларускай тэрыторыі, а таксама размясціць на ёй пускавыя ўстаноўкі ракет, пазней у тым ліку і з ядзернымі боегалоўкамі[44]. Лукашэнка дазволіў ПВК «Вагнер» перадыслакавацца ў Беларусь і стварыць на беларускай тэрыторыі лагеры.

У 2022 годзе Лукашэнка трапіў пад санкцыі Аўстраліі[45], Новай Зеландыі[46], Японіі[47].

Сям’я

Жанаты, мае трох сыноў. Жонка — Галіна Радзівонаўна Лукашэнка. Падчас перапісу насельніцтва Беларусі 2009 і 2019[48] назваў роднай мовай беларускую, указаў, што дома размаўляе па-рознаму: ад беларускай мовы — да рускай і на трасянцы таксама.

Узнагароды

Ганаровы акадэмік Расійскай Акадэміі сацыяльных навук (1995). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя М. Шолахава (1997). Узнагароджаны «Залатой зоркай» Міжнароднай федэрацыі аматарскага самба (1999), ордэнам Хасэ Марці «за выдатныя заслугі ва ўмацаванні сяброўства з кубінскім народам і салідарнасць з ім» (верас. 2000), ордэнам «За заслугі перад Айчынай» II ступені (Расія, 2001).

У 2024 годзе атрымаў вышэйшую ўзнагароду РасііОрдэн святога апостала Андрэя Першазванага[49].

Ацэнкі

Паводле афіцыйных ацэнак, як кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка паслядоўна трымае курс на кансалідацыю грамадства, дзяржаўны ўплыў на эканамічныя і сацыяльныя працэсы, вывад краіны з эканамічнага і сацыяльна-палітычнага крызісу, развіццё нацыянальнай культуры і навукі, паляпшэнне дабрабыту народа, умацаванне беларускай дзяржаўнасці. Яму належьшь ініцыятыва выпрацоўкі новага стратэгічнага кірунку на развіццё сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі[50].

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў назваў Лукашэнку «тыповым стварэннем позняга бальшавізму»[51].

Беларускі палітык і журналіст С. Навумчык адзначае, што, пачынаючы з 1994 года, партыі і грамадскія рухі, якія апаніравалі А. Лукашэнку, актыўна і паслядоўна знішчаліся дзяржаўным апаратам пры энергічнай дапамозе прапаганды і спецслужбаў[52].

Палітычны аглядальнік В. Карбалевіч заўважыў, што А. Лукашэнка ўвайшоў у гісторыю як кансерватар, захавальнік сацыяльнага статус-кво. У афіцыйны прапагандысцкі канструкт гэтая ідэалагема ўвайшла пад назвай «стабільнасць»[53].

Палітычны аналітык А. Фядута лічыць, што А. Лукашэнка збудаваў усё на што здольны ўжо ў 1994 годзе, маючы на ўвазе прэзідэнцкую «вертыкаль»[54].

Востра крытыкуюць А. Лукашэнку беларускія і заходнія грамадскія і палітычныя супольнасці за парушэнні палітычных свабодаў, у тым ліку свабоды слова і сходаў, што прычынілася асуджэнню і палітычнай ізаляцыі краіны на Захадзе[55]. Заходнія краіны не прызналі выбары 2008 года адпаведнымі стандартам АБСЕ для дэмакратычных выбараў[56].

У 2010 і 2011 гадах на тэлеканале НТВ паказаны пяцісерыйны дакументальны фільм-расследаванне «Хросны батька?!», дзе Лукашэнку падверглі вострай крытыцы за эканамічныя і палітычныя злоўжыванні, стан здароўя і г.д.

Палітык Аляксандр Дабравольскі ў 2019 годзе выказаў меркаванне, што за час прэзідэнцтва перад Лукашэнкам паўстала невырашальная праблема, калі чалавек падцягнуў пад сябе ўсё, а іншыя прызвычаіліся, што яны ні на што не здольныя, і калі выявіш ініцыятыву, атрымаеш па руках[57].

Вобраз у музыцы

Вобраз Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца тэмай для твораў як у папулярнай музыцы Беларусі, так і сярод выканаўцаў замежных краін. Вобраз першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у папулярнай музыцы мае як пазітыўную, так і негатыўную эмацыйную афарбоўку.

Сярод музычных твораў, у якіх вобраз Лукашэнкі мае пазітыўныя канатацыі, можна вылучыць песню невядомага аўтара «Аляксандр Рыгоравіч — інтэлігент»[58]. У дадзеным творы галоўны герой акрэслены словамі: «Здаровы як леў, мацней Шварцнегера, не п’е віно, а толькі квас, а па начах чытае Гегеля, хоць скажу вам без прыкрас: ён усіх разумнейшы ў сто тысяч разоў!». Дзіцячая музычная студыя «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песні і танцу Узброеных сіл Беларусі ў 2008 годзе ўпершыню выканала песню «Наш прэзідэнт» аўтарства кіраўніка гэтага калектыву Наталлі Монцік[59]. У песні Прэзідэнт акрэслены як «Адказны за мір, за радасць у жыцці…».

Адначасова даволі пашыраным у музычных творах з’яўляецца вобраз Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, дзе ён мае адмоўныя якасці. Вобраз Лукашэнкі з’яўляецца адным з галоўных у творчасці гарадзенскага панк-гурта Deviation. У гонар Лукашэнкі быў названы альбом гэта гурта «Lukashenka… über аlles», а таксама песня «Спасіба, Лукашэнка»[60]. У апошнім альбоме гурта «Чарговы дзень пад акупацыяй» у песні «Секс з прэзідэнтам» выкарыстоўваецца фрагмент запісу, у якім узгадваецца асоба Лукашэнкі[61]. У 2005 годзе польскія гурты Ascetoholix, Pięć Dwa Dębiec, Mezo, Duże Pe i Owal запісалі песню «Jest nas wielu», у якой выразілі надзею на змену палітычнага рэжыму ў Беларусі: «Гэтыя гукі выклікаюць жах Лукашэнкі; Беларусь будзе наступнай!»[62]. У 2006 годзе польскі гурт Big Cyc выканаў песню «Dyktator», у якой называе Лукашэнка «тыранам» і «лепшым вучнем калгасных школаў», а Беларусь «дыктатурай у ценю кратаў», якую гурт заспяваў па-польску і па-беларуску[63][64]. Расійскі рэпер Асаі падчас канцэрту ў Мінску 28 лістапада 2011 года выканаў сваю песню «Столько жизни», ужыў выраз «Містэр Лукашэнка, адпраўляйцеся ў пекла»[65].

У фларыстыцы

У гонар Лукашэнкі быў названы сорт гладыёлусаў.[66]

Гл. таксама

Палітыка
Беларусь
 

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Зноскі

  1. http://www.nndb.com/lists/504/000063315/
  2. Alyaksandr Hrygorevich Lukashenka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в https://president.gov.by/be/president/bez-galstuka/semja
  4. а б в https://president.gov.by/be/president/biography/full
  5. https://president.gov.by/be/president/bez-galstuka/malaya-rodina
  6. Комсомольский билет. Пресс-служба Лукашенко показала уникальное фото!. ont.by.
  7. 25 гадоў таму Лукашэнку збілі ў Доме ўраду(недаступная спасылка). naviny.belsat.eu. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
  8. Сведения о количестве избирателей, поставивших в подписных листах свои подписи в поддержку предложения о выдвижении кандидатами в Президенты Республики Беларусь и о результатах проверки достоверности этих подписей Архівавана 27 верасня 2009. — Эл.рэсурс rec.gov.by
  9. Page not found. www.osce.org.
  10. Информационно-аналитический центр при Администрации Президента Республики Беларусь Архівавана 13 сакавіка 2013.
  11. Лукашенко стал почетным доктором Киевского национального университета (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (5 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2015. Праверана 23 верасня 2018.
  12. Кіеўскі ўнівэрсытэт пазбавіў Лукашэнку званьня ганаровага доктара. Радыё Свабода.
  13. Лукашенко присуждено звание Почетного доктора Бакинского славянского университета (руск.). БелТА (4 чэрвеня 2010). Праверана 23 верасня 2018.
  14. Місія АБСЕ не прызнала выбары свабоднымі, у адрозненне ад місіі СНД // KP.RU — Беларусь<
  15. ЗША не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі // KP.RU — Беларусь(недаступная спасылка)
  16. БЕЛАПАН. ЗША не прызналі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Архівавана 18 студзеня 2021.
  17. Лукашенко заступил на четвертый срок. Lenta.RU.
  18. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  19. US Imposes New Sanctions on Belarus (англ.). Голас Амерыкі (10 жніўня 2011). Праверана 29 ліпеня 2021.
  20. а б Лукашэнка ўжо нават не спрабуе спадабацца большасьці, — палітоляг. Радыё Свабода.
  21. АА, КМ, Алег Грузьдзіловіч. Лукашэнка загадаў не спаганяць «падатак на дармаедзтва» да канца году. Рэакцыі . Радыё Свабода (9 сакавіка 2017). Праверана 9 сакавіка 2017.
  22. Затрыманы Дундукоў служыць у эліце МНС. Яго затрымалі на памежным пункце з Украінай. Радыё Свабода.
  23. а б Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена. Наша Ніва.
  24. 1 траўня ў сталіцы — вяртаньне лібэралізацыі?. Радыё Свабода.
  25. а б в Лукашэнка: «Пра рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі нават ня думаў». Палітоляг: «Армэнія моцна астудзіла яго». Радыё Свабода.
  26. В Беларуси начали возвращать сборы не участвующим в финансировании госрасходов гражданам
  27. president.gov.by
  28. Лукашенко об изменении Конституции: Часть функций должна перейти от президента другим ветвям власти Архівавана 6 лістапада 2020.
  29. Лукашенко поехал инспектировать Оршанский район
  30. Пять вопросов после президентского разноса Архівавана 6 лістапада 2020.
  31. Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта
  32. Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся віцэ-прэм’еры. Наша Ніва.
  33. Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару. Наша Ніва.
  34. EUR-Lex - 32020D1650 - EN - EUR-Lex. eur-lex.europa.eu.
  35. ЕС ввел санкции против Лукашенко, его сына Виктора и еще 14 деятелей режима. NEWSru, 6 ноября 2020.
  36. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  37. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  38. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  39. Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  40. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  41. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  42. Mahuta, Hon Nanaia. New Zealand introduces Belarus travel bans (англ.). Урад Новай Зеландыі  (англ.) (17 чэрвеня 2021). Праверана 24 кастрычніка 2021.
  43. Belarus (англ.). Міністэрства замежных спраў і гандлю Новай Зеландыі  (ням.). Праверана 24 кастрычніка 2021.
  44. Russian nuclear weapons 'in hands of Belarus dictator', warns opposition leader (англ.). BBC News (14 чэрвеня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  45. Australia places additional sanctions on Russia and Belarus (англ.). Department of Foreign Affairs and Trade (25 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 March 2022. Праверана 26 March 2022.
  46. Nanaia Mahuta. Belarusian leaders and defence entities targeted under latest round of sanctions (англ.). Government of New Zealand (16 мая 2022). Праверана 1 сакавіка 2023.
  47. Japan hits Russia and Belarus with more sanctions over Ukraine invasion (англ.). The Japan Times (8 сакавіка 2022). Праверана 4 April 2023.
  48. belta.by
  49. Путин наградил Лукашенко орденом Андрея Первозванного
  50. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). С. 363
  51. Як Лукашэнка хваліў Гітлера Архівавана 27 лістапада 2020.
  52. Беларусь як унікум. Адказ Прэйгерману. Радыё Свабода.
  53. 25 год Лукашэнкі. У чым яго гістарычная місія і асабістая трагедыя. Радыё Свабода.
  54. Ці стаў Лукашэнка няўдачнікам. Радыё Свабода.
  55. Гл. Belarus: Amnesty International Concerns in 2006 і іншыя матэрыялы Архівавана 12 снежня 2007. арганізацыі «Міжнародная Амністыя» і інш.
  56. Назіральнікі заяўляюць, што парламенцкія выбары ў Беларусі не дасягнулі адпаведнасці з абавязальніцтвамі АБСЕ, нягледзячы на невялікія паляпшэнні(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2015. Праверана 27 лютага 2022.
  57. Ці пачне Лукашэнка аперацыю «Пераемнік»?. belsat.eu.
  58. «Александр Григорьевич — интеллигент» (Аудио). charter97.org.
  59. Аўтарка песні «Наш прэзідэнт»: «Песня Лукашэнку спадабалася, калі я яшчэ здаровая…».
  60. Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага года і не толькі...: Праз рок-прызму. — Мінск: Медысонт, 2006. — С. 281-282. — 448 с. — ISBN 985-6530-38-5.
  61. http://belarus.indymedia.org/17288 Архівавана 21 жніўня 2014.
  62. Беларусь — апошні бастыён еўрапейскага камунізму вачыма студэнтаў Архівавана 6 красавіка 2013. (польск.)
  63. Kultura - informacje i wydarzenia kulturalne. Onet Kultura.
  64. Dyktator Big Cyca po białorusku. dlaStudenta.pl (26 сакавіка 2008).
  65. Рэперу запретили выступать в Белоруссии за "отправку Лукашенко в ад". Lenta.RU.
  66. У Беларусі растуць гладыёлусы «Аляксандр Лукашэнка» Архівавана 20 жніўня 2009. (руск.)

Літаратура

  • Біяграфія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Эл.рэсурс president.gov.by
  • Лукашенко Александр Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

Спасылкі

  • http://president.gov.by/by/ — Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзідэнта Рэспублікі Беларусь