Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў
Алякса́ндр Рыгоравіч Стале́таў (29 ліпеня (10 жніўня) 1839, Уладзімір — 15 (27) мая 1896, Масква) — рускі фізік.
Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў | |
---|---|
руск.: Александр Григорьевич Столетов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 ліпеня (10 жніўня) 1839[1] ці 10 жніўня 1839[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 16 (28) мая 1896 (56 гадоў), 15 (27) мая 1896[1] (56 гадоў) ці 27 мая 1896[1] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, інжынер, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка[3], электрамагнетызм[d][3], Ферамагнетыкі[3] і Малекулярная фізіка[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Аляксей Сакалоў[d], Мікалай Зварыкін[d], Уладзімір Міхельсон[d] і Дзмітрый Гольдгамер[d] |
Вядомы як | даследчык з'яў ферамагнетызму і вонкавага фотаэфекту |
Узнагароды | |
![]() |
Атрымаў крывую намагнічвання жалеза (1872), сістэматычна даследаваў вонкавы фотаэфект (1888—1890), адкрыў першы закон фотаэфекту. Даследаваў газавы разрад, крытычны стан і іншыя з’явы. Заснаваў фізічную лабараторыю ў Маскоўскім універсітэце (1874).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і небагатага купца, уладальніка бакалейнай крамы і скарняцкай майстэрні Рыгора Міхайлавіча Сталетава. Яго маці, Аляксандра Васілеўна была адукаванай жанчынай і сама рыхтавала сваіх дзяцей (усяго іх было шасцёра) да паступлення ў гімназію, навучаючы іх арыфметыцы і рускай мове. Аляксандр у 4 гады навучыўся чытать і пазней цікавіўся літаратурай, выпускаючы рукапісны часопіс падчас вучобы ў гімназіі[4]. Брат — Мікалай Рыгоравіч Сталетаў.
Па заканчэнні курса ва Уладзімірскай гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесара Спаскага М. Ф.[5]. Пасля, калі ён у 1860 годзе закончыў курс, яго пакінулі пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.
З лета 1862 года да пачатку 1866 года прабыў за мяжою, займаючыся фізікай спачатку ў Хайдэльбергу, патом у Гётынгене, Берліне, Парыжы і нарэшце зноў у Гайдэльбергу, у лабараторыі Кірхгофа.
З лютага 1866 года пачаў чытаць лекцыі па матэматычнай фізіцы ў Маскоўскам універсітэце.
У маі 1869 года абараніў магістарскую дысертацыю пад назвай «Общая задача электростатики и приведение её к простейшему случаю» і ў чэрвені таго ж года быў зацверджаны дацэнтам па кафедры фізікі.
У 1871 годзе Сталетаў ізноў паехаў за мяжу, дзе прабыў каля паўгода, працуючы ў лабараторыі Кірхгофа над сваёй доктарскай дысертацыяй. Гэта дысертацыя пад назвай «Исследование о функции намагничения мягкого железа» была абаронена ў красавіку 1872 года. У чэрвені гэтага ж года Сталетаў быў зацверджаны экстраардынарным прафесарам, а ў наступным 1873 годзе ардынарным прафесарам. Сталетаў чытаў спачатку розныя курсы па матэматычнай фізіцы і фізічнай геаграфіі, а пасля перайшоў на выкладанне эксперыментальнай фізікі. Арганізатар першай у Расіі вучэбна-даследчай фізічнай лабараторыі. Непарыўна займаючыся сваім любімым прадметам, фізікай, Сталетаў умеў абудзіць цікавасць да гэтай навукі і ў сваіх шматлікіх вучнях. Большая частка ўніверсітэцкіх прафесароў фізікі былі яго вучнямі.
Усе працы Сталетава, як навуковыя, так і літаратурныя, вылучаюцца вытанчанасцю думкі і выканання. Акрамя заняткаў ва ўніверсітэце, Сталетаў нямала часу прысвяціў працы ў Таварыстве аматараў прыродазнаўства і ў музеі прыкладных навук. На працягу некалькіх гадоў быў старшынёй фізічнага аддзялення Таварыства аматараў прыродазнаўства і дырэктарам фізічнага аддзела пры Політехнічным музеі. Праводзячы ледзь не кожнае лета за мяжой, Сталетаў меў магчымасць пазнаёміцца з усімі выдатнымі заходнееўрапейскімі фізікамі, з якімі пастаянна падтрымліваў зносіны. Прымаў удзел і ў міжнародных кангрэсах. Быў членам многіх вучоных таварыстваў, як рускіх, так і замежных: быў ганаровым членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, ганаровым членам Кіеўскага фізіка-матэматычнага таварыства, ганаровым членам Кіеўскага таварыства прыродазнаўцаў, членам Маскоўскага матэматычнага, Рускага фізіка-хімічнага таварыстваў, парыжскага «Société Française de Physique», членам-заснавальнікам і карэспандэнтам парыжскага «Société internationale des électriciens», замежным членам лонданскага «Insitution of Electrical Engineers». Таксама быў ганаровым членам Імператарскага ўніверсітэта св. Уладзіміра.
Акрамя заняткаў навукай Сталетаў цікавіўся літаратурай, мастацтвам. У 1893 годзе трое акадэмікаў — Чабышоў, Брадзіхін і Бекетаў — прапануюць Сталетава ў якасці кандыдата ў члены Расійскай акадэміі навук. Але вялікі князь Канстанцін, презідэнт Акадэміі, не дапускае кандыдатуру Сталетава да выбараў.
Някрэпкі па натуры, Сталетаў перажыў у 1893 годзе вялікія непрыемнасці і канчаткова падарваў сваё здароўе. У канцы 1894 года здароўе Сталетава быццам акрэпла, і ён аддаўся наладжванню фізічнай секцыі на IX з’ездзе прыродазнаўцаў і ўрачоў, выдатна зладзіўшы паказальныя пасяджэнні гэтай секцыі. На працягу года Сталетаў адчуваў сябе яшчэ даволі нядрэнна, але з зімы 1895 года хвароба стала развівацца і праз нейкі час ён сканаў ад запалення лёгкіх.
Памёр А. Г. Сталетаў у Маскве 15(27).5. 1896 года, пахаваны ва Уладзіміры, на Князь-Уладзімірскіх (старых) могілках.
Навуковая праца
правіцьАсноўныя працы ў галіне электрамагнетызму, оптыкі, малекулярнай фізікі, філасофіі.
- Першы паказаў, што пры павелічэнні намагнічваючага поля магнітная ўспрымальнасць жалеза спачатку расце, а затым, пасля дасягнення максімума, памяншаецца (1872).
- Эксперыментальна атрымаў крывую магнітнай пранікальнасці ферамагнетыка (крывая Сталетава).
- Аўтар двух метадаў магнітных вымярэнняў рэчываў (метад тароіда з замкнутым магнітным ланцугом і балістычнае вымярэнне намагнічанасці).
- Правёў шэраг эксперыментаў па вымярэнню велічіні адносіны электрамагнітных і электрастатіческіх адзінак, атрымаў значэнне, блізкае да хуткасці святла (1876).
- Выканаў цыкл работ по вывучэнню вонкавага фотаэфекту, адкрытага ў 1887 годзе Г. Герцам (1888—1890).
- Стварыў першы фотаэлемент, заснаваны на вонкавым фотаэфекце. Разгледзеў інерцыйнасць фотатоку і ацаніў яго запазненне ў 0,001 с.
- Адкрыў прама прапарцыянальную залежнасць сілы фототоку ад інтэнсіўнасці падаючага на фотакатод святла (першы закон вонкавага фотаэфекту, закон Сталетава).
- Адкрыў з’яву паніжэння адчувальнасці фотаэлемента з часам (з’ява фотаэлектрычнага стамлення) (1889).
- Стваральнік колькасных метадаў даследавання фотаэфекту.
- Аўтар метада фотаэлектрнага кантролю інтэнсіўнасці святла.
- Даследаваў несамастойны газавы разрад.
- Выявіў пастаянства адносіны напружанасці электрычнага поля да ціску газа пры максімальным току (пастаянная Сталетава).
- Правёў цыкл работ па даследаванню крытычнага стану рэчыва (1892—1894).
Публікацыі
правіцьПералік прац А. Г. Сталетава прыведзен у «Журнале Русского физико-химического общества», т. 29, ст. 72. Акрамя дзвюх дысертацый, найбольш важныя артыкулы:
- Столетов А. Г. Актино — электрические исследования . Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2013. Праверана 7 ліпеня 2013.. — Спб., 1889. — 48с.
- Столетов А. Г. Введение в акустику и оптику . Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2013. Праверана 7 ліпеня 2013.. С 285 чертежами в тексте. — М.: Имп. Москов. Ун-т, 1895. — 325 с.:черт.
- Столетов А. Г. Общедоступные лекции и речи . Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2013. Праверана 7 ліпеня 2013.. Биограф. очерк сост. К. Тимирязевым. — М.,1902. — 260 с.: ил., 1 л. порт.
- «О Кольраушевом измерении ртутной единицы сопротивления»;
- «Sur une méthode pour déterminer le rapport des unités électromagnétiques et électrostatiques» (le «v» de Maxwell);
- «Об электричестве соприкосновения»;
- «О критическом состоянии тел» (4 ст.);
- «Эфир и электричество» (речь);
- «Очерк развития наших сведений о газах»;
Памяць
правіць- Імем Сталетава названы вуліца ў Мінску, а таксама шэраг вуліц у гарадах былога СССР.
- Перад будынкам фізічнага факультэта МДУ на Вераб’ёвых гарах устаноўлены помнік Сталетаву (1953, скульптар С. І. Селіханаў).
- Імя Сталетава носіць месячны кратэр.
- З 2009 года імя Сталетава носіць Уладзімірскі дзяржаўны ўніверсітэт.
- Расійская Акадэмія навук прысуджае Прэмію імя А. Г. Сталетава за выдатныя працы па фізіцы.[6]
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ а б Столетов Александр Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Н.С.Рукк. Великие физики. Александр Столетов(недаступная спасылка). alhimik.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 17 December 2011.
- ↑ Кононков А. Ф. Михаил Фёдорович Спасский — видный русский физик і метеоролог XIX века. (К 150-летию со дня рождения и 100-летию со дня смерти) // Успехи физических наук. —1959 г. — т. LXVIII. — вып.4. — С. 731—734.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2013. Праверана 7 ліпеня 2013.
- ↑ Прэмія імя А. Г. Сталетава
Літаратура
правіць- Болсун А. І. Сталетаў Аляксандр Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 132. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў
- Эссе «Великие физики: Александр Григорьевич СТОЛЕТОВ»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 7 ліпеня 2013.
- Русская Цивилизация: Столетов, Александр Григорьевич(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 7 ліпеня 2013.
- Александр Григорьевич Столетов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2013.
- Лазарев П. П. А. Г. Столетов, Н. А. Умов, П. Н. Лебедев, Б. Б. Голицын. — Ленинград: Хим.-техн. изд., 1927.