Аляксандр Уладзіміравіч Сачыўка
Аляксандр Сачыўка (нар. 5 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Сачыўка | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 студзеня 1986[1][2] (35 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 20 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Выхаванец школы мінскага «Тарпеда», выступаў потым за дубль мінскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў іграком мінскай «Змены» (у 2006 годзе пераўтворана ў клуб «Мінск»), дзе адразу стаў адным з асноўных абаронцаў, на працягу 12 сезонаў з’яўляўся аплотам абароны мінчан. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2014 стаў капітанам каманды пасля зыходу Андрэя Разіна. У маі 2014 года некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца, у чэрвені 2014 года не гуляў з-за траўмы, але пазней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.
У студзені 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3]. У сезоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасня аформіў хет-трык у матчы са «Славіяй», які стаў увогуле адзіным у Вышэйшай лізе.
У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату 2017. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[5]. У сезоне 2018 стаў радзей з’яўляцца на полі.
У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Дынама», стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[6]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2021 года[7].
МіжнароднаяПравіць
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.
У кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[8], але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першыя 60 хвілін у таварыскім матчы супраць Швейцарыі (0:1).
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі: 2020
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2013, 2019
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2008
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2016, 2017, 2019, 2020
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2003 | дубль | Дынама | 30 | 0 | |
2004 | дубль | Дарыда | 28 | 4 | |
2005 | Д2 | Змена | 28 | 1 | |
2006 | Д2 | Мінск | 25 | 2 | |
2007 | Д1 | Мінск | 20 | 0 | |
2008 | Д2 | Мінск | 21 | 3 | |
2009 | Д1 | Мінск | 25 | 0 | |
2010 | Д1 | Мінск | 25 | 1 | |
2011 | Д1 | Мінск | 26 | 0 | |
2012 | Д1 | Мінск | 26 | 3 | |
2013 | Д1 | Мінск | 26 | 3 | |
2014 | Д1 | Мінск | 26 | 0 | |
2015 | Д1 | Мінск | 22 | 0 | |
2016 | Д1 | Мінск | 28 | 6 | |
2017 | Д1 | Дынама | 25 | 3 | |
2018 (1) | Д1 | Дынама | 7 | 0 | |
2018 (2) | Д1 | Шахцёр | 10 | 0 | |
2019 | Д1 | Шахцёр | 25 | 2 |
Грамадзянская пазіцыяПравіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Зноскі
- ↑ Aleksandr Sachivko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Sachywka // FBref.com
- ↑ Сачивко продлил контракт с «Минском»
- ↑ Александр Сачивко подписал контракт с минским "Динамо"
- ↑ Сачивко продолжит в "Динамо"
- ↑ Сачивко стал игроком "Шахтера"
- ↑ "Шахтер" объявил о продлении контракта с Сачивко
- ↑ Игорь Бурко, Николай Януш и Александр Сачивко вызваны в сборную Беларуси на матч с Македонией
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)