Аляксандр Слушка
Аляксандр Слушка (каля 1580 — ліпень 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Аляксандр Слушка | ||
Аляксандр Слушка | ||
![]() Герб «Астоя» | ||
| ||
---|---|---|
ліпень 1642 — ліпень 1647 | ||
Папярэднік | Пётр Пац | |
Пераемнік | Мікалай Абрамовіч | |
| ||
1638 — 1642 | ||
Папярэднік | Мікалай Крыштаф Сапега | |
Пераемнік | Жыгімонт Кароль Радзівіл | |
| ||
2 сакавіка 1633 — 1638 | ||
Папярэднік | Бальтазар Стравінскі | |
Пераемнік | Мікалай Сапега | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |
Нараджэнне | каля 1580 | |
Смерць | ліпень 1647 | |
Пахаванне | ||
Род | Слушкі | |
Бацька | Мікалай Слушка | |
Маці | Гальшка Кунцэвіч | |
Жонка | Соф'я Канстанцыя Зяновіч | |
Дзеці | ||
12 лістапада 1618 прызначаны кашталянам менскім «па Пятру Тышкевічу», 11 сакавіка 1628 жамойцкім кашталянам «па смерці Адама Тальваша», 2 сакавіка 1633 менскім ваяводам «па смерці Балтазара Стравінскага», у 1638 годзе новагародскім ваяводам, з ліпеня 1642 года троцкім ваяводам «па смерці Паца».
Таксама быў каралеўскім дваранінам, староста рэчыцкі, прапойскі, гомельскі з 1635 года. Маршалак у літоўскім Трыбунала 1631. Быў камісарам па аплаце войска, дэпутатам на літоўскі фіскальны трыбунал у 1633.
Быў выхаваны кальвіністам, але потым разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. З'яўляўся значным фундатарам Касцёла. 23 красавіка 1623 паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканцаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова аб фундацыі стаўбцоўскага кляштара дамініканцаў, сам фундуш на кляштар быў дадзены 20 лістапада 1626. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляны касцёл і кляштар, а потым мураваны касцёл і абноўлены касцёльныя рэчы. Быў таксама фундатарам дамініканскага кляштара ў Рэчыцы і жаночага бернардзінскага ў Менску. Пабудаваў два касцёлы ў Валожыне і адзін у вёсцы Кавалеўшчыне (Падляшскае ваяводства), дзе быў пахаваны пасля смерці.
Сям'яПравіць
Сын Мікалая Слушкі, старосты крычаўскага, брат вендэнскага ваяводы Крыштафа Слушкі.
Быў жанаты з дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф'яй Канстанцыяй, удаве Станіслава Кішкі. Меў дачку Альжбету, якая была ў першым шлюбе за надворным каронным маршалкам Адамам Казаноўскім, а другім за каронным падканцлерам Геранімам Радзяёўскім, і сыноў Багдана Уладзіслава, двараніна каралевіча Уладзіслава, памёршага ў пятнаццаць гадоў (у 1630), Яўстаха Адама, Багуслава Юрыя і Жыгімонта Адама.
КрыніцыПравіць
- Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 597. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.