Аляксандр Язэп Сляндзінскі

(Пасля перасылкі з Аляксандр Сляндзінскі)

Аляксандр Язэп Сляндзінскі (1803, Вільня  — 1878, Вільня) — расійскі, польскі і літоўскі мастак, бацька мастака Вінцэся Сляндзінскага, дзед мастака Людаміра Сляндзінскага

Аляксандр Язэп Сляндзінскі
Aleksander Józef Sleńdziński
Фатаграфія
Аўтапартрэт (1849), Галерэя імя Сляндзінскіх у Беластоку
Дата нараджэння 13 сакавіка 1803(1803-03-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1878[1][3][…] ці 18 жніўня 1878(1878-08-18)[2] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба Віленскі ўніверсітэт
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Ян Рустэм, Казімір Ельскі
Уплыў на Вікенцій Леапольд Сляндзінскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў адным з дзевяці дзяцей у сям'і купца, крамніка і бурмістра віленскага Марціна Сляндзінскага і яго жонкі Кацярыны з Вайцяховічаў. Дзяцінства правёў у бацькоўскім доме ў Вільні па вуліцы Вялікай, 203 (зараз вуліца Дзіджыоі, 15).

У 1819—1831 вывучал жывапіс, графіку, разьбярства, архіэктуру і гісторыю ў Віленскім універсітэце. Разьбярствам займаўся ў знакамітага вучня Андрэ Ле Бруна — Казіміра Ельскага. Выкладчыкам малюнка быў Ян Рустэм. Гісторыю вывучаў разам з Юзафам Крашэўскім, з якім потым сябраваў.

Вядома, што ў 1842 Аляксандр Сляндзінскі працаваў мастаком у маёнтку Чырвоны двор у Ковенскім павеце. Маёнтак належаў Бенедыкту Тышкевічу, які быў мецэнатам і заступнікам мастака. У Чырвоным двары Аляксандр звёў сяброўства з віленскім мастаком-пейзажыстам і сцэнографам Альбертам Жаметам. З 1948 Аляксандр служыў у якасці хатняга настаўніка малюнку Тышкевичаў. Для пабудаванай мясцовай царквы зрабіў роспісы крыжа і некаторых алтароў.   У гады жыцця ў Вільне (1840—1848) сябраваў з Станіславам Манюшкам і даваў урокі малявання яго дачцэ Элізабэт. Манюшка таксама даваў урокі фартэпіяна сыну Аляксандра Вінцэсю. Да Сляндзінскіх прыходзіў паэт Сыракомля, у іх доме праводзіліся музычна-паэтычныя вечарыны.

З канцу 1840-х гадоў, разам са сваёй жонкай, Каралінай з Каргоўдаў (1812 — 23.09.1883) жыў у маёнтках Барцяны і Баярышкі пад Коўна. У іх было шэсцера дзяцей — тры дачкі і тры сына:

Аляксандр памёр у 1878 годзе ў Вільні, пахаваны на Бернардынскіх могілках у грабніцы, якую ён заснаваў у 1833 для сваіх бацькоў.

Творчасць правіць

Ствараў карціны рэлігійнага характэру, у прыватнасці, Мадонна з дзіцем у царкве Святой Тэрэзы ў Вільні, Святая Сесілія ў дамініканскам саборы ў Вільні. Партрэтны жывапіс, на якім спецыялізаваўся Аляксандр Язэп, быў стылістычна блізкі да манеры Яна Рустэма, характарызаваўся вялікім візуальным падабенствам з партрэтуемымі. Таксама маляваў сцэны гістарычнага жанру, спасылаючыся на студзеньскае паўстанне. Творы пабытовага жанру былі часта з алегарычным зместам, падобна манеры Д. Тэнірса. У сцэнах з жыцця бедных людзей і жабракоў выкарыстоўваў натуралістычныя формы, падкрэсліваючы ўродлівыя прыкметы.

Зноскі

Спасылкі правіць