Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі

Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі (1840 — пасля 1914) — беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч, Магілёўскі губернатар у 1872—1893, сенатар з 1893 г

Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі (1840 — каля 1918) — беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч, магілёўскі губернатар у 1872—1893 гадах, сенатар з 1893 года.

Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі
Магілёўскі губернатар[d]
1872 — 1893
Папярэднік Васіль Дзмітрыевіч Дунін-Баркоўскі[d]
Пераемнік Dmitry Martynov[d]
Нараджэнне 1 (13) сакавіка 1840 ці 1840[1]
Смерць 5 сакавіка 1920(1920-03-05) ці 1917[1]
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дзяржаўная служба[d][2], культура[2] і археалогія[2]
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені

Біяграфія правіць

Пра дзіцячыя гады і бацькоў практычна нічога невядома. У фармулярным спіску губернатара ўказана, што ён «з дваран», але пры гэтым ні ў яго бацькоў, ні ў яго самога, маёнтка няма — дваранства, імаверна, атрымана па адукацыі і выслузе. Беларускі літаратуразнавец, прафесар Адам Мальдзіс нават лічыць, што Аляксандр Дамбавецкі — пазашлюбны сын імператара Аляксандра ІІ.

У 1860 годзе А. Дамбавецкі закончыў курс навук Кіеўскага праваслаўнага універсітэта і атрымаў ступень кандыдата, быў прыняты на службу ў Гаспадарчы дэпартамент Міністэрства ўнутраных спраў, але хутка быў пераведзены ў калежскія сакратары. У 1862 годзе перайшоў у канцылярыю Рыжскага ваеннага генерал-губернатарства на пасаду сакратара гаспадарчага аддзялення. Акрамя гэтага ён кіруе і паліцэйскім упраўленнем канцылярыі. 17 траўня 1863 года яму нададзены чын тытулярнага дарадцы, а ўжо 30 жніўня 1865 года А. Дамбавецкі прызначаецца чыноўнікам асобых даручэнняў ІV класа пры Міністэрстве ўнутраных спраў.

У 1865 годзе Аляксандр Дамбавецкі бярэ шлюб з Марыяй Грын, дачкой генерал-маёра, «дзяўчынай лютэранскага веравызнання», хутчэй усяго прыбалтыйскай немкай. 26 кастрычніка 1866 года ў іх нарадзіўся сын Пётр, і адбылося чарговае павышэнне па службе. Дамбавецкага перамяшчаюць на пасаду сакратара пры галоўным начальніку ІІІ Аддзялення Уласнай Яго Імператарскай Вялікасці Канцылярыі.

У 1868 годзе А. С Дамбавецкі атрымаў чын стацкага дарадцы, а ў красавіку 1870 года — званне камергера Двара Яго Вялікасці. 30 сакавіка 1872 года яго прызначаюць магілёўскім губернатарам.

Ініцыятар выдання і рэдактар калектыўнай працы Досвед апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізікагеаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах" (кн. 1—3, 1882—84), у якой дадзена характарыстыка асноўных заняткаў насельніцтва, матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў Магілёўшчыны. У працы змешчана каля 500 калядных (зімовых), веснавых, летніх, вясельных і рэлігійных песень; апісаны помнікі археалогіі, архітэктуры, адметныя мясціны губерні, гісторыя значных населеных пунктаў, гульні, забабоны; прыведзены назвы лекавых раслін. Ініцыятар стварэння губернскага гістарычна-этнаграфічнага музея ў Магілёве (1879). Садзейнічаў У. З. Завітневічу і М. В. Фурсаву ў вывучэнні гісторыі і этнаграфіі Магілёўшчыны, археалагічных раскопак у Падняпроўі.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 1 студзеня 2023.
  2. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 8 студзеня 2023.

Літаратура правіць

  • Дамбавецкі Аляксандр Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Жизнь и творческое наследие А. С. Дембовецкого : к 180-летию со дня рождения : материалы Междунар. науч.-практ. конф., г. Могилев, 13 марта 2020 г. / сост.: В. В. Шейбак, Е. Н. Изергина, Я. С. Кнурева. — Могилев, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАНБ, Могилевский областной краеведческий музей имени Е. Р. Романова. 2020

Спасылкі правіць