Аляксандр Сцяпанавіч Чыкілеў
Аляксандр Сцяпанавіч Чыкілеў (нар. 2 жніўня 1949, Жлобін Гомельскай вобласці) — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2009), член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Аляксандр Сцяпанавіч Чыкілеў | |
---|---|
Нараджэнне |
2 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — будаўнік.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам перасоўна-механізаванай калоны № 40 трэста «Гомельсельгасбуд». Працаваў інжынерам праектна-каштарыснага бюро будаўнічага трэста № 10 горада Гомеля, намеснікам начальніка перасоўнай механізаванай калоны № 111 аб’яднання «Гомельпрамбуд», начальнікам упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі будаўніча-мантажнага трэста № 27 горада Гомеля. Быў галоўным інжынерам будаўніча-мантажнага трэста № 40 горада Жлобіна. Займаў пасаду генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельпрамбуд».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганаровы будаўнік»[1].