Аляксандр Сямёнавіч Расказаў

Аляксандр Сямёнавіч Расказаў (нар. 17 кастрычніка 1912, Уладзімірская вобласць — 22 чэрвеня 1944, Валатоўкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Аляксандр Сямёнавіч Расказаў
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1912(1912-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1944(1944-06-22) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Славы медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія правіць

Скончыў пяць класаў. З пачатку 1930-х гадоў працаваў у калгасе «Чырвоная вёска», спачатку калгаснікам, потым — загадчыкам фермай.

У сярэдзіне 1930-х гадоў паехаў у горад Вязнікі Іванаўскай вобласці (зараз ва Уладзімірскай вобласці), працаваў там сталяром і тынкоўшчыкам. Пазней пераехаў у Маскву, працаваў прарабам на будаўніцтве і бляхаром у домакіраўніцтве.

25 чэрвеня 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. З 27 жніўня 1941 года ў дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

У ноч на 22 чэрвеня 1944 года атрымаў загад падрыхтаваць праход па мінных палях і драцяных загародах перад варожымі пазіцыямі ў раёне вёскі Валатоўкі (Шумілінскі раён). Пры размініраванні група была знойдзена і абстраляная ворагам, двое сапёраў загінулі, а сам атрымаў цяжкае раненне. Цаной жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].

Пахаваны на воінскіх могілках у Валатоўках[2].

Зноскі

  1. Якубов, Осман
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.