Аляксандр Сяргеевіч Даргамыжскі
Аляксандр Сяргеевіч Даргамы́жскі (17 лютага 1813, с. Троіцкае, цяпер Тульская вобласць, Расія — 17 студзеня 1869) — рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рускай класічнай музычнай школы (разам з М. Глінкам). Атрымаў рознабаковую (у т. л. музычную) хатнюю адукацыю.
Аляксандр Сяргеевіч Даргамыжскі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1813[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 студзеня 1869[3][4][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Творчасць
правіцьПаслядоўнік М. Глінкі, самабытна развіваў яго традыцыі. Верны аснощным прынцыпам народнасці, нацыянальнай характэрнасці музыкі, Даргамыжскі праклаў новыя шляхі ў рускім музычным мастацтве, абнавіў прыёмы і сродкі музычнай выразнасці.
Яго найбольш вядомы твор — опера «Русалка» (1856) знаменавала нараджэнне новага жанру — народна-бытавой псіхалагічнай музычнай драмы. На аснове меладызаванага рэчытатыву, блізкага да жывых інтанацый гаворкі, стварыў тып рэчытатыўнай оперы («Каменны госць » на тэкст А. С. Пушкіна; скончана Ц. Кюі і М. Рымскім-Корсакавым, 1872). Даргамыжскі ўпершыню ўвасобіў у музыцы тэму сацыяльнай няроўнасці, узбагаціў жанры вакальнай лірыкі: рамансы «Я вас любіў», «Вяселле», «Начны зефір», «I сумна, і нудна», песня «Млынар», драматычная песня «Стары капрал», сатырычна-камічныя песні «Чарвяк», «Тытулярны саветнік». 3 іншых твораў: опера «Эсмеральда» (1847), опера-балет «Трыумф Вакха» (1848); для аркестра: жарт-фантазія «Баба-яга, або 3 Волгі nach Riga» (1862), «Маларасійскі казачок» (1864), «Чухонская фантазія» (1867).
Даргамыжскі акрэсліў новыя шляхі ў оперным і камерна-вакальных жанрах, якія вядуць да творчасці М. Мусаргскага, П. Чайкоўскага і інш. рускіх кампазітараў.
Зноскі
- ↑ Alexander Sergejewitsch Dargomyschski // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Alexander Sergeyevich Dargomïzhsky // Musicalics
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Alexander Dargomyzhsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Даргомыжский Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Літаратура
правіць- Н. М. Юдзеніч. Даргамыжскі Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Пекелис М. Даргомыжский и народная песня. М. ; Л., 1951;
- Пекелис М. А. С. Даргомыжский и его окружение. Т. 1—3. М., 1966—1983;
- Скудина Г. Даргомыжский — восхождение к правде // Муз. жизнь. 1984. № 5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Сяргеевіч Даргамыжскі
- Соловьёв Н. Ф. Даргомыжский, Александр Сергеевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Аляксандр Сяргеевіч Даргамыжскі: Ноты твораў на International Music Score Library Project