Аляксандр Сяргеевіч Кісель
Аляксандр Сяргеевіч Кісель (22 мая 1946, Мінск) — беларускі архітэктар.
Аляксандр Сяргеевіч Кісель | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў мастаком у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, у Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных і вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР, архітэктарам Ленінскага раёна, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў, намеснік дырэктара Мінскпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1973 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты кансервацыі палацава-замкавага комплексу XVI—XVII стст. у г. п. Мір Гродзенскай вобласці (1969—1971), рэстаўрацыі палаца XVIII ст. у г. п. Свяцк Гродзенскай вобласці (1972), праводзіў абследаванне помнікаў архітэктуры ў Гродне, Магілёве, у г.п. Каменец Брэсцкай вобласці (1970—1972), з 1972 г. распрацоўваў праекты святочнага афармлення Мінска.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кисель Александр Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)