Адкрыць галоўнае меню

Аляксандр Сяргеевіч Лабуш (11 жніўня 1957, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — акцёр тэатра і кіно.

Аляксандр Сяргеевіч Лабуш
Дата нараджэння: 11 жніўня 1957(1957-08-11) (62 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: кінаакцёр, тэатральны акцёр

БіяграфіяПравіць

У 1974 годзе скончыў сярэднюю школу і працаваў мастацкім кіраўніком Пухавіцкага дома культуры. У 1975 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (майстэрня Б. І. Луцэнкі).

За выкананне ролі Бацькі ў дыпломным спектаклі «Пункт гледжання» В. Шукшына быў узнагароджаны дыпломам і прэміяй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

У 1979 годзе за выкананне паэтычнай кампазіцыі па творах У. Маякоўскага стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу чытальнікаў імя Яхантова.

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе служыў да нядаўняга часу, згуляў больш 40 роляў.

Працаваў выкладчыкам Беларускай акадэміі мастацтваў.

УзнагародыПравіць

Творчы ўнёсак артыста ў развіццё беларускага тэатральнага мастацтва быў адзначаны адмысловым дыпломам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

ФільмаграфіяПравіць

«Вясельная ноч» (1980), «Подых навальніцы» (1982, Хоня), «Прабач нас, першае каханне» (1984, Кастусь), «Сівая легенда» (т/ф-опера БТ, 1987, Раман), «Мы ўсё адтуль вяртаемся.» (т.-спект. БТ, 1989), «Мая душа, як каршак дзікі.» (т.-спект. БТ, 1990, Юры Багдановіч), «Плач перапёлкі» (1991, Халадзiлау), «Крыж на зямлі і месяц у небе» (т/ф БТ, 1992, Чэрноцкi), «У жніўні 44-га» (старшыня сельсавета), «Ідылія» (гл. роля), «Зоркая Венера» (пастух; усё — 2000).

Тэатральныя роліПравіць

«Месье Амелькар плаціць», «Сон у летнюю ноч», «Чорная панна Нясвіжа».

Зноскі