Аляксандр Сяргеевіч Самарадаў
Аляксандр Сяргеевіч Самара́даў (2 лютага 1919, г. Красны Холм, Краснахолмскі павет, Цвярская губерня, РСФСР, цяпер Цвярская вобласць, Расія — 12 сакавіка 1998) — беларускі спявак (лірычны барытон). Заслужаны артыст Беларусі (1973).
Аляксандр Сяргеевіч Самарадаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1998 (79 гадоў) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Пеўчы голас | барытон |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1956 годзе Беларускую кансерваторыю, клас Я. Віцінга. Творчую дзейнасць пачаў у 1940 годзе. У 1944—1950 гадах на партыйнай рабоце. З 1952 года саліст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі, у 1954—1973 — Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у 1976—1992 гадах артыст хору Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць
правіцьУ канцэртным рэпертуары творы рускай і замежнай класікі, арыі, рамансы і песні расійскіх і беларускіх кампазітараў, народныя песні.
Зноскі
Літаратура
правіць- Самарадаў Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 133. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).