Аляксандр Сяргеевіч Сямёнаў

расійскі футбаліст

Аляксандр Сямёнаў (нар. 11 чэрвеня 1982) — расійскі футбаліст, паўабаронца і нападнік.

Футбол
Аляксандр Сямёнаў
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Сямёнаў
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1982(1982-06-11)[1] (41 год)
Грамадзянства  Расія
Рост 182 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002 Расія Тарпеда (Паўлава) 75 (33)
2002—2003 Расія Шыннік (Яраслаўль) 0 (0)
2003 Расія Амкар (Перм) 9 (0)
2004—2005 Расія Лакаматыў-НН (Ніжні Ноўгарад) 42 (6)
2005 Расія Дынама (Волагда) 11 (1)
2006 Арменія Міка (Аштарак) 16 (3)
2007 Расія Газавік (Арэнбург) 10 (2)
2008—2009 Беларусь Нёман (Гродна) 42 (5)
2010 Расія Дынама (Бранск) 3 (0)
2010 Беларусь Нёман (Гродна) 6 (0)
2011 Беларусь Белшына (Бабруйск) 4 (0)
2012 Беларусь Нёман (Гродна) 6 (0)
2013 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 25 (4)
2014 Беларусь Смаргонь 24 (6)
2015 Расія Спартак (Багародск) 15 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ніжагародскай СДЮШАР-8, гуляў у розных расійскіх клубах, у 2006 годзе гуляў у Арменіі, дзе выйграў Кубак і Суперкубак.

У 2008 годзе ўпершыню трапіў у гродзенскі «Нёман», потым двойчы пераходзіў у іншыя клубы, у лютым 2012 года вярнуўся ў Гродна. У сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.

У сакавіку 2013 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стала выступаў у аснове. У сакавіку 2014 года перабраўся ў «Смаргонь»[2], пакінуў яе ў студзені 2015 года[3]. У 2015 годзе гуляў на аматарскім узроўні за багародскі «Спартак», пасля чаго завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам у Ніжнім Ноўгарадзе.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць