Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін
Алякса́ндр Тры́фанавіч Кузьмі́н (24 ліпеня 1918, в. Даброціна, Бабруйскі павет (цяпер Кіраўскі раён) — 1 мая 2004, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Валерый Пячэннікаў | ||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1918 |
||||||
Смерць |
1 мая 2003 (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ Вялікую Айчынную вайну штурман звяна бамбардзіровачнага авіяпалка на Паўдневым і Закаўказскім франтах.
У 1944—1946 гадах загадчык ваеннага аддзела, у 1948—1950 гадах загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Савецкага райкама партыі Мінска.
У 1950—1951 гадах намеснік загадчыка аддзела, у 1955—1958 гадах загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкама КПБ.
З 1951 года загадчык аддзела прапаганды і агітацыі, у 1953—1955 гадах загадчык аддзела школ і ВНУ Мінскага гаркама КПБ.
У 1958—1962 гадах сакратар Мінскага абкама КПБ, з лютага 1971 па жнівень 1986 года сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі.
Член ЦК КПБ з 1966 года, член Бюро ЦК КПБ з лютага 1971 года. Дэпутат ВС СССР у 1979—1984, ВС БССР у 1963—1980, 1985—1990, намеснік старшыні ВС БССР у 1967—1971 гадах.
Літаратура
правіць- Кузьмін Аляксандр Трыфанавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 177. — 624 с.: іл., карты.
Спасылкі
правіць- Валентина ЖДАНОВИЧ. Александр Кузьмин:"...Я один из тех, которых не стало!" (руск.). СБ. Беларусь сегодня (13 верасня 2003).