Аляксандр Фаміч Адамовіч
Аляксандр (Алесь) Фаміч Адамовіч (6 студзеня 1900, в. Васюлькі, цяпер у складзе Княгініна, Мінская вобласць, Беларусь — 15 верасня 1937, ст. Сегежа, Карэльская АССР, НКУС) — беларускі савецкі палітычны дзеяч. Намеснік наркама земляробства БССР у 1928—1929 гадах.
Аляксандр Фаміч Адамовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 студзеня 1900 Васюлькі, Княгінінская воласць, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
15 верасня 1937 (37 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ заможнай сялянскай сям’і. У 1915 годзе скончыў пачатковае вучылішча ў Радашковічах.
У часе Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Екацярынаслаўскай губерні, працаваў на рудніках. У 1916 годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў канторшчыкам на будаўніцтве вайсковай чыгункі. У снежні 1916 года пераведзены ў Адэсу ва Упраўленне дарожных работ Бесарабскага раёна. З канца 1917 года сябра беларускай нацыянальна-культурнай арганізацыі «Беларускі гай».
У 1918 годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. З 1919 года сябра ВКП(б). Працаваў у Адэсе пры Беларускім клубе і ў беларускай секцыі губернскага аддзела народнай асветы. У час акупацыі Адэсы белагвардзейцамі і замежнымі інтэрвентамі на нелегальным становішчы. Пасля накіраваны ЦК РКП(б) у Смаленск, адтуль па партыйнай мабілізацыі накіраваны ў армію. Два месяцы інструктар Рэвалюцыйнага камітэта 4-й арміі.
З 1920 года сакратар Дзісенскага павятовага камітэта РКП(б). У пачатку 1921 года быў дэлегатам Усебеларускай партканферэнцыі ад Барысаўскага павета, на нарадзе дэлегатаў у менскай гасцініцы «Еўропа» паставіў пытанне: «аб далучэнні да беларускіх тэрыторый Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Смаленшчыны». Разам з Алесем Бурбісам складае тэкст «Заявы 32-х», але яе не падпісвае. У 1921 годзе працаваў у Бабруйскім павятовым аддзеле народнай асветы, затым інструктарам і загадчыкам аддзела Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, пасля праца на вёсцы ў якасці ўпаўнаважанага Паліткамісіі па барацьбе з бандытамі. У снежні 1921 годзе па партыйнай мабілізацыі накіраваны ў Чырвоную Армію (тры месяцы ў 11 брыгадзе 4 дывізіі, захварэў на тыф і быў дэмабілізаваны праз 3 месяцы).
З канца 1922 года інструктар, загадчык аддзела Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, інструктар ЦК КП(б)Б. З жніўня 1924 года сакратар Калінінскага акруговага камітэта Кампартыі Беларусі (Клімавічы). З верасня 1925 года сакратар Полацкага акруговага камітэта партыі. У канцы 1925 года па даручэнні ЦК едзе ў Берлін для сустрэчы з групай прафесараў, у тым ліку з Вальтэрам Крамерам. У 1926 годзе загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Б, з канца 1927 года па восень 1928 года намеснік рэдактара газеты «Беларуская вёска». У ліпені 1928 — верасні 1929 года намеснік наркама земляробства БССР Дзмітрыя Прышчэпава.
Рэпрэсіі. Смерць
правіцьУ 1929 годзе ў сувязі з разгортваннем барацьбы з так званым «нацыянал-дэмакратызмам» зняты з работы і выключаны з КП(б)Б «за ідэалагічную няўстойлівасць, скрыўленне класавай лініі ў палітыцы наркамзема, за бюракратызм і адрыў ад партыйнай ячэйкі, за прымірэнчыя адносіны да контррэвалюцыйных вылазак нацыянал-дэмакратызму». У лістападзе 1929 года адноўлены ў партыі і накіраваны на перавыхаванне на нізавую работу тэрмінам на два гады — працаваў тэхнічным рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва.
Арыштаваны 19 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі» у Менску па адрасе: вуліца Новасерпухаўская, д. 11, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 18 сакавіка 1931 года як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў спачатку ў Салавецкім, затым у Беламорска-Балтыйскім лагерах НКУС Карэла-Фінскай АССР. 24 сакавіка 1935 года, калі знаходзіўся ў Беламорска-Балтыйскім канцлагеры, узяты пад варту, і 11 ліпеня 1935 года асуджаны Ленінградскім абласным судом да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. 9 верасня 1937 года «тройкай» НКУС Карэльскай АССР прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны каля станцыі Сягежа.
Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 14 чэрвеня 1988 года. Асабовая справа А. № 20950-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Сям’я
правіцьБыў жанаты, гадаваў двух сыноў. Жонка — Марыя Адамовіч.
Зноскі
Літаратура
правіць- Адамовіч Аляксандр Фаміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 44
- Арлоў У. Імёны Свабоды. Радыё свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2007. — 576 с.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
- Міхнюк У. М. Арыштаваць у высылцы: дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996. С. 112
- Міхнюк У. М. Вязень сумлення // Полымя. 1996. № 2. С. 262
- Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
- Рызыкоўная барацьба намэнклятуры // Наша Ніва 18 лютага 2005.
- Фалей Е. «Еще в более острой форме» // Вечерний Минск. 1993. 17 дек.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Фаміч Адамовіч