Аляксандр Фёдаравіч Карпан

мастак, педагог

Аляксандр Фёдаравіч Карпан (6 лістапада 1953, г. Стараканстанцінаў, Вінніцкая вобласць, Украіна - 18 жніўня 2016, Віцебск) — беларускі мастак, педагог. член Саюза мастакоў Беларусі з 1991 года.

Аляксандр Фёдаравіч Карпан
Дата нараджэння 6 лістапада 1953(1953-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2016(2016-08-18) (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў Іван Міхайлавіч Сталяроў і Алесь Мемус
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў мастацка-гафічны факультэт ВДПІ імя С. М. Кірава ў 1979 годзе, выкладаў у ім. Вучыўся ў І. М. Сталярова і А. І. Мемуса. Стажыраваўся ў МДПІ імя У. І. Леніна ў К. М. Максімава і М. М. Растоўцава і ў Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбурга ў Д. І. Волкавай і М. М. Герасімава.

Творчасць

правіць

Працы Карпана А. Ф. знаходзяцца ў зборах Полацкага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка, Віцебскага мастацкага музея, аддзела культуры г. Нінбурга (ФРГ), Постхофа г. Нінбурга, аддзела культуры г.Вецлара (ФРГ), Саюза мастакоў г. Брэмен (ФРГ), таварыства беларуска-нямецкай дружбы г. Куксгафена (ФРГ), а таксама ў прыватных калекцыях Аўстрыі, Англіі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Ізраіля, Італіі, Ірландыі, Канады, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Францыі, Чэхіі і Эстоніі.

Дзве акварэлі Карпана А. Ф. падараваны Віцебскай епархіяй Найсвяцейшаму патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу. Удзельнік рэспубліканскіх пленэраў, прысвечаных Хруцкаму, Заранка, Драздовічу, Сікору, Быкаву і Барадуліну.

Удзельнік міжнародных акварэльных біенале ў гарадах: Каўнас (Літва), Санкт-Пецярбург, Петразаводск (Расія), Віцебск, Полацк (Беларусь). Узнагароджаны юбілейным медалём таварыства акварэлістаў Санкт-Пецярбурга.

Выстаўкі

правіць
  • Нінбург (ФРГ) 1990г, 2007г, 2008 г.
  • Брэмен (ФРГ) 1990 г.
  • Варшава (Польшча) 1990 г.
  • Масква (Расія) 1991 г.
  • Вецлар (ФРГ) 1997 г.
  • Франкфурт-на-Майне (ФРГ) 1997 г., 1998 г., 1999 г., 2000 г., 2001г, 2003 г., 2004 г., 2005 г., 2006г, 2007 г.
  • Вілеурбан (Францыя) 1999 г., 2000 г., 20001 г., 2002г, 2003 г., 2004г, 2005 г., 2006 г.2007 г.
  • Дзюсельдорф (ФРГ) 2005 г., 2006 г.
  • Бад-Рыбург (ФРГ) 2007 г.
  • Полацк (Беларусь) 2007 г. 2009 г. 2011 г.
  • Даўгаўпілс (Латвія) 2007 г. 2011 г.
  • Каўнас (Літва) 2008 г.
  • Петразаводск (Расія) 2008 г.
  • Смаленск (Расія) 2008 г.
  • Віцебск (Беларусь) 2000 г. 2001 г. 2002 г., 2004 г., 2005 г., 2006 г. 2007 г. 2008 г. 2009 г. 2010 г. 2011 г.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць