Аляксандр Фёдаравіч Рогалеў

мовазнавец

Аляксандр Фёдаравіч Рогалеў (нар. 27 снежня 1956, г. Гомель) — беларускі вучоны ў галіне мовазнаўства. Краязнавец, даследчык гісторыі тапаніміі Гомеля і Гомельшчыны. Доктар філалагічных навук (1996), дацэнт (1991), прафесар (1998).

Аляксандр Фёдаравіч Рогалеў
Дата нараджэння 27 снежня 1956(1956-12-27) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1996)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1980). Служыў у Савецкай Арміі. З 1982 г. працуе ў ГДУ імя. Ф. Скарыны. Прафесар кафедры  рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства.

Навуковая і публіцыстычная дзейнасць правіць

Аўтар шматлікіх навуковых, навукова-папулярных і краязнаўчых публікацый, у тым ліку шэрагу кніг.

Вывучае паходжанне геаграфічных назваў Беларусі, гісторыю беларускай мовы і этнаса, праводзіць краязнаўчыя даследаванні Гомеля і Гомельшчыны, а разам з тым займаецца «эзатэрычнай лінгвістыкай».

Аўтар звыш 2000 публікацый па названых вышэй тэмах ў перыядычным друку.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага гарадскога Савета.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць