Аляксандр Міхайлавіч Фінскі

(Пасля перасылкі з Аляксандр Фінскі)

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (2 снежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве. Прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021)[1].

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі
Фатаграфія
Аляксандр Фінскі. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 2 снежня 1953(1953-12-02) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр
Вучоба
Уплыў Леанід Давідзенка
Уплыў на Андрэй Хацяноўскі
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2010). З’яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера»[2].

Біяграфія

правіць

Скон­чыў у 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску[3].

Творчасць

правіць

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея[3].

Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампа­зіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінску); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларуска­га культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку»[3]. Акрамя таго:

Навуковыя працы

правіць
  • Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
  • Фінскі А. Час вызначае прыарытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
  • Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджанні»
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2019. Праверана 4 мая 2019.
  3. а б в ФІНСКІ Аляксандр(недаступная спасылка)
  4. В скульптуре обязательно должен быть нерв. Советская Белоруссия 02.11.2011.(недаступная спасылка)
  5. Мемарыяльны комплексу дзецям — ахвярам вайны і чарнобыльскай катастрофы. Жлобінскі раён | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Архівавана 23 верасня 2015.
  6. Полацк атрымае, нарэшце, помнік Сімеону Полацкаму. Белы. Дзелавая Газета. 26 мая 2003 http://bdg.by/news/news.htm?45080,5 Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. Полацк
  8. Финский Александр Михайлович Архівавана 4 сакавіка 2014.
  9. С них лепили статуи для Большого. РЭСПУБЛІКА. № 92 (4758) Суббота, 23 мая 2009 г.(недаступная спасылка)
  10. Нулявы кіламетр Беларусі
  11. Мост из прошлого в будущее. Вечерний Минск. 08 Декабрь 1999(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць