Аляксандр Францавіч Хайноўскі
Аляксандр Францавіч Хайноўскі (нар. 25 красавіка 1970, г. Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларускі дыпламат.
Аляксандр Францавіч Хайноўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
25 красавіка 1970 (54 гады) |
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1993), Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» (2013).
У 1993—1994 гг. — аташэ, упраўленне двухбаковага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў. У 1994—1997 гг. — трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія / Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх Супольніцтвах.
У 1997—2000 гг. — трэці, другі, першы сакратар, выконваючы абавязкі начальніка аддзела, консульскае ўпраўленне, Міністэрства замежных спраў. У 2000—2003 гг. — першы сакратар Пасольства Беларусі ў Венгрыі. У 2003—2006 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю за ўзбраеннямі, Міністэрства замежных спраў. У 2006—2010 гг. — саветнік Пасольства Беларусі ў Венгрыі. З 2010 да лістапада 2012 года — начальнік аддзела Заходняй Еўропы, галоўнае ўпраўленне Еўропы Міністэрства замежных спраў.
З 30 лістапада 2012 па 13 лістапада 2018[1] года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве), у 2013—2018 гадах па сумяшчальніцтве таксама ў Босніі і Герцагавіне.
Валодае беларускай, рускай, французскай, англійскай, венгерскай і іспанскай мовамі.
Жанаты.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 440 «Об А. Ф. Хайновском» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (13 лістапада 2018).