Аляксандр Ходзька
Аляксандр Ходзька (Барэйка; 30 жніўня 1804, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 27 снежня 1891) — паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец.
Аляксандр Ходзька | |
фр.: Alexandre Chodzko польск.: Aleksander Chodźko | |
| |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1804[1][2] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1891[1][2] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька: | Ян Ходзька |
Род дзейнасці | дыпламат, прафесар, паэт, interpreter, усходазнавец, збіральнікі народных казак |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Сын Яна Ходзькі, брат Язэпа Ходзькі, Міхала Ходзькі і Станіслава Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў са ступенню кандыдата філасофіі Віленскі ўніверсітэт (1825), вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у Пецярбургу (1829). За ўдзел у таварыстве філарэтаў арыштаваны (1823—24). У час вучобы ў Пецярбургу (1824—31) зблізіўся з А. Міцкевічам, А. Пушкіным, В. Жукоўскім. 3 1831 г. знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Персіі, з 1842 г. — у Парыжы, прафесар славянскіх літаратур Калеж дэ Франс (1857—83).
Папулярызаваў славянскія мовы, фальклор, перакладаў са славянскіх на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны Адама Міцкевіча і памагаў яму выдаць іх. Перапісваўся з А. Кіркорам, К. Тышкевічам, Я. Тышкевічам, прысылаў свае артыкулы ў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Аўтар паэмы «Залессе» (1822)[4].
А.Ходзька першым апісаў эпас пра Гёраглы, вершы туркменскіх паэтаў Махтумкулі, Кеміне, фальклор туркменаў і інш. Выдаў зборнік «Паэзія» (1829), у які акрамя балад, заснаваных на беларускім і літоўскім фальклоры, увайшлі пераклады навагрэчаскіх (пераважна клефтаў) і марлацкіх песень; збор паданняў і песень народаў паўночнай Персіі (1842), «Персідскую граматыку» (1852). Напісаў даследаванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька (1804—1891) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1.
- Мархель, У. Прадвесце. Мн., 1991.
- Мархель, У. Як свечка перад згасаннем // Мархель У. І. Прысутнасць былога. Мн., 1997.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Aleksander Chodźko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Aleksander Borejko Chodźko // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. С.94