Аляксандр Хрыстафоравіч Вастокаў

Аляксандр Хрыстафоравіч Вастокаў (ням.: Alexander Woldemar Osteneck, руск.: Алекса́ндр Христофо́рович Восто́ков; 16 [27] сакавіка 1781, Арэнсбург — 8 [20] лютага 1864, Санкт-Пецярбург) — расійскі філолаг-славіст і паэт, палеограф, археограф, лексікограф, перакладчык. Заснавальнік параўнальнага славянскага мовазнаўства, аўтар граматык рускай мовы. Даследчык рускага вершаскладання («Опыт о русском стихосложении», 2 выд., 1817).

Аляксандр Хрыстафоравіч Вастокаў
ням.: Alexander Woldemar Osteneck
Імя пры нараджэнні ням.: Alexander Woldemar Osteneck
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, дыялектолаг, перакладчык
Дата нараджэння 16 (27) сакавіка 1781[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (20) лютага 1864[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені
Дзямідаўская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Распрацаваў асновы параўнальна-гістарычнай фанетыкі і граматыкі славянскіх моў, падкрэсліў адрозненні паміж славянскімі мовамі старажытнай і новай эпох, вызначыў храналагічныя межы найважнейшых гістарычных змен у складзе славянскіх моў, падаў прыклады канкрэтнага апісання мовы і палеаграфічных асаблівасцей старажытных пісьмовых помнікаў.

У даследаванні «Рассуждение о славянском языке», якое служыць увядзеннем у граматыку гэтай мовы, складзеную па старажытных пісьмовых помніках" (1820) Аляксандр Вастокаў сцвярджаў, што ўсе славянскія мовы ў старажытнасці мелі вельмі блізкія граматычныя формы. Важнай крыніцай для вывучэння славянскіх моў ён лічыў стараславянскую мову, на якую перакладаліся богаслужбовыя кнігі з грэчаскай мовы.

Вучоны характарызаваў фанетычнае значэнне рэдукаваных галосных ь, ъ, адзначаў, што г, к, х не могуць спалучацца з галоснымі пярэдняга рада, указваў, што кароткія прыметнікі змяняюцца па ўзору назоўнікаў, а поўныя прыметнікі ўзніклі на аснове далучэння ўказальных займеннікаў да кароткіх форм, вызначыў назальны характар юсаў.

Аляксандр Хрыстафоравіч Вастокаў глыбока прааналізаваў асаблівасці мовы Астрамірава Евангелля. Гэта дало магчымасць суаднесці рускую мову з паўднёва- і заходнеславянскімі ў галіне фанетыкі, граматыкі і лексікі. У 1858—1861 гадах мовазнавец выдаў два тамы «Словаря церковнославянского языка».

Крыніцы

правіць