Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка

Аляксандр Цімафеевіч Кучарэ́нка (нар. 1 верасня 1922, с. Баландзіна, Каменскі раён, Кіеўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка
Дата нараджэння 1 верасня 1922(1922-09-01) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1958 годзе БПІ. 3 1958 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» (галоўны архітэктар майстэрні). Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Магілёве.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы ў Магілёве: будынак абкама КПБ (1973[1], з Ю. В. Шпітам), кінатэатр «Кастрычнік» (1970[1]), РК КПБ (1971)[2], Дом палітасветы (19641965, з В. М. Шаўчэнкам), адміністрацыйны будынак аблсельгастэхнікі (1974), будынак педагагічнага інстытута (1969, з І. І. Фраловым), будаўнічы тэхнікум (19701971), дзіцячая бальніца (1975—1976, у сааўтарстве з А. Ф. Юрыным), жылыя дамы па вуліцах Першамайскай (19711973), 111-кватэрны жылы дом Лепяшынскага і Піянерскай (19701971), Лазарэнкі (1978) і інш[1].

Генпланы г. Горкі, Крычава Магілёўскай вобласці (19651967)[2].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985) медалямі, дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973, 1980)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Кучарэнка Аляксандр Цімафеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. 2,0 2,1 2,2 Кучеренко Александр Тимофеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

ЛітаратураПравіць