Аляксандр Аляксандравіч Шагойка

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Аляксандр Шагойка)

Аляксандр Шагойка (нар. 27 ліпеня 1980, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».

Футбол
Аляксандр Шагойка
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Шагойка
Нарадзіўся 27 ліпеня 1980(1980-07-27)[1][2] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДУ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1998 Беларусь Рэал (Мінск) 1 (0)
1999—2002 Беларусь Белшына (Бабруйск) 86 (4)
1999   Беларусь Бярэзіна (Бабруйск) 6 (1)
2003—2007 Беларусь Гомель 130 (2)
2008—2009 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 28 (0)
2009—2010 Беларусь Гомель 11 (0)
2010   Беларусь Белшына (Бабруйск) 6 (0)
2011—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 143 (2)
2016—2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 98 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
2006 Беларусь Беларусь 4 (0)
Трэнерская кар’ера
2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) трэнер
2023 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) трэнер
2023— Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў Мінску, потым гуляў у Бабруйску і Гомелі, правёў два сезона на Украіне.

З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», з 2011 года з’яўляўся яе капітанам. У камандзе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Белшынай» на два гады[4]. Выдатна правёў сезон 2015, у якім адгуляў ад пачатку да канца ўсе матчы чэмпіянату, дапамог «Белшыне» заняць высокае чацвёртае месца, а сам з 8 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Шагойкам[5]. 4 лютага было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў «Іслач»[6]. У складзе «Іслачы» стаў асноўным апорным паўабаронцам, па выніках сезона быў прызнаны найлепшым іграком каманды[7].

У студзені 2017 года цікавасць да Шагойкі праяўляў «Слуцк», аднак абаронца падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[8]. У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы, спачатку ў якасці апорнага паўабаронцы, пазней стаў гуляць у абароне. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з клубам яшчэ на год[9]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, а са жніўня часцей стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10].

Міжнародная кар’ера правіць

Правёў чатыры гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера правіць

У лютым 2020 года завяршыў кар’еру і стаў трэнерам у юнацкай (U-14) зборнай Беларусі[11]. Пазней узначальваў таксама каманду 2005 года нарадэжння ў Акадэміі АБФФ.

У ліпені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Іслачы»[12], дзе працаваў да снежня 2022 года[13].

У студзені 2023 года стаў трэнерам у дзяржынскім «Арсенале». У ліпені 2023 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў клуб[14]. У кастрычніку 2023 года пачаў працаваць у «Энергетыку-БДУ»[15]. У студзені 2024 года разглядаўся як кандыдат на пасаду галоўнага трэнера «Смаргоні»[16], аднак не дамовіўся з клубам[17] і вярнуўся ў «Энергетык-БДУ».

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[18].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1998 Д3 Рэал   1 0
1999 Д1 Белшына   18 1
2000 Д1 Белшына   25 0
2001 Д1 Белшына   20 3
2002 Д1 Белшына   23 0
2003 Д1 Гомель   29 0
2004 Д1 Гомель   27 0
2005 Д1 Гомель   25 2
2006 Д1 Гомель   24 0
2007 Д1 Гомель   25 0
2007/2008 (2) Д1 Крыўбас   11 0
2008/2009 Д1 Крыўбас   18 0
2009 (2) Д1 Гомель   11 0
2010 Д1 Белшына   6 0
2011 Д1 Белшына   32 0
2012 Д1 Белшына   27 0
2013 Д1 Белшына   29 0
2014 Д1 Белшына   29 1
2015 Д1 Белшына   26 1
2016 Д1 Іслач   25 6
2017 Д1 Іслач   27 0
2018 Д1 Іслач   27 0
2019 Д1 Іслач   19 0

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Shagojko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Shahoyka // FBref.com
  3. https://teams.by/alexandr-shagoyko/player-355/
  4. Шагойко на два года продлил контракт с "Белшиной" (руск.). football.by (30 снежня 2013). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  5. Александр Шагойко: "Странные вещи в "Белшине" происходят" (руск.). football.by (19 студзеня 2016). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  6. Александр Шагойко стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (4 лютага 2016). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  7. "Ислочь" назвала Шагойко лучшим игроком сезона (руск.). football.by (13 снежня 2016). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  8. Александр Шагойко продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (27 студзеня 2017). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  9. Шагойко продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (22 студзеня 2018). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  10. Шагойко покинул "Ислочь" (руск.). football.by (18 снежня 2019). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  11. Шагойко завершил карьеру (руск.). football.by (7 лютага 2020). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  12. Александр Шагойко стал ассистентом Артема Радькова в "Ислочи" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  13. Горбунов, Павлюкович и Шагойко больше не будут работать в тренерском штабе "Ислочи" (руск.). football.by (15 снежня 2022). Праверана 16 снежня 2022.
  14. Сергей Павлюкович и его помощники покидают "Арсенал". Команда лидирует в первой лиге (руск.). football.by (14 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  15. "Исчезновения" БАТЭ, болезни "Белшины", травмы "Энергетика" (руск.). football.by (4 кастрычніка 2023). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  16. "Сморгонь" провела тренировку под руководством Александра Шагойко (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.
  17. Александр Шагойко покинул "Сморгонь", ожидалось, что он возглавит клуб (руск.). football.by (27 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.
  18. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.