Аляксандр Шаленберг
Аляксандр Шаленберг (ням.: Alexander Georg Nicolas Christoph Wolfgang Tassilo Schallenberg; нар. 20 чэрвеня 1969, Берн, Швейцарыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністр замежных спраў Аўстрыі з 6 снежня 2021 года. Федэральны канцлер Аўстрыі з 11 кастрычніка 2021 года па 6 снежня 2021 года[4][5].
Аляксандр Шаленберг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Alexander Schallenberg | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карын Кнайсль[d] | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Шаленберг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Шаленберг | ||||||
Пераемнік | Michael Linhart[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Себасцьян Курц | ||||||
Пераемнік | Карл Нехамер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Michael Linhart[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gernot Blümel[d] | ||||||
Пераемнік | Christine Aschbacher[d] | ||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1969[1][2] (53 гады) |
||||||
Род | Шаленбергі[d] | ||||||
Бацька | Wolfgang Schallenberg[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | юрыст, палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Берне ў Швейцарыі. Сын аўстрыйскага пасла, рос у Індыі, Іспаніі і Францыі. З 1989 да 1994 года вывучаў права ў Венскім універсітэце і Універсітэце Пантэон-Асас. Пасля яго заканчэння ён працягнуў навучанне ў Еўрапейскім калегіуме, дзе вучыўся да 1995 года.
Кар’ераПравіць
У 1997 годзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве замежных спраў Аўстрыі.
3 чэрвеня 2019 года змяніў Карын Кнайсль на пасадзе міністра замежных спраў Аўстрыі ў тэхнакратычным кабінеце Брыгітэ Бірляйн. Ён захаваў сваю пасаду ў другім кабінеце Себасцьяна Курца, які быў прыведзены да прысягі 7 студзеня 2020 года, куды яго вылучыла АНП.
КанцлерПравіць
Пасля таго, як Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц падаў у адстаўку і прапанаваў Шаленберга як новага канцлера Аўстрыі[6], 10 кастрычніка прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен абвясціў, што 11 кастрычніка Аляксандр Шаленберг складзе прысягу[7]. Займаў пасаду з 11 кастрычніка да 6 снежня 2021 года[4][5]. 6 снежня 2021 года зноў заняў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Карла Нехамера[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 https://www.bmeia.gv.at/das-ministerium/der-bundesminister/
- ↑ 2,0 2,1 Wer ist Wer
- ↑ https://kurier.at/politik/inland/ploetzlich-kanzler-schallenberg-vom-aussenminister-zum-regierungschef/401764710 Праверана 9 кастрычніка 2021.
- ↑ 4,0 4,1 Новий канцлер Австрії Шалленберг прийняв присягу(укр.) . РБК-Україна (11 жовтня 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Новий канцлер Австрії склав присягу(укр.) . Українська правда (6 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2021.
- ↑ Канцлер Австрії Курц пішов у відставку на тлі корупційного скандалу(укр.) . Українська правда (9 кастрычніка 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
- ↑ Урядова криза закінчена, – заявив президент Австрії та назвав ім'я нового канцлера(укр.) . 24 Канал (11 кастрычніка 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.