Аляксандр Уладзіміравіч Шасцюк
Аляксандр Шасцюк (нар. 5 чэрвеня 2002, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Шасцюк | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 чэрвеня 2002[1] (22 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 188 см[2] | ||||||||||||||||||
Вага | 88 кг[3] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец брэсцкага «Дынама», дзе спачатку выступаў за юнацкія каманды, а ў 2019 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. У пачатку 2021 года, пасля таго як большасць ігракоў пакінула «Дынама», стаў трэніравацца з асноўным складам. У лютым 2021 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (4:0), дзе адзначыўся голам. У далейшым замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 года выкупіў свой кантракт у «Дынама» і пакінуў Брэст[5]. Хутка падпісаў двухгадовае пагадненне з клубам «Ніжні Ноўгарад» з расійскай Прэм’ер-лігі[6]. Пачынаў разам з ніжагародскай камандай рыхтавацца да сезона, але ў лютым стаў трэніравацца з рыжскім РФШ, які неўзабаве арандаваў нападніка[7]. У рыжскім клубе выступаў за другую каманду, за асноўны склад так і не выйшаў на поле.
У ліпені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сезона[8]. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб[9] і хутка папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[10]. У сакавіку 2024 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з барысаўчанамі[11] і перайшоў у «Іслач»[12].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ сакавіку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у трох матчах адзначыўся двума галамі.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1) і быў заменены ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Дынама | 16 | 9 | |
2020 | дубль | Дынама | 18 | 15 | |
2021 | Д1 | Дынама | 29 | 4 | |
2022 (1) | Д1 | РФШ | 0 | 0 | |
2022 (2) | Д1 | Дынама | 12 | 4 | |
2023 | Д1 | БАТЭ | 20 | 1 |
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://www.transfermarkt.ru/aleksandr-shestyuk/profil/spieler/662070
- ↑ https://fcisloch.by/player.asp?id=%D0%90lek%D1%81andr-She%D1%81tjuk-755&season=2025MEN
- ↑ https://fcbate.by/team/base/92
- ↑ Футбол. Александр Шестюк, с 5 голами ставший лучшим бомбардиром "Winter Cup", продлил контракт с брестским "Динамо" на 3 года (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 4 мая 2021.
- ↑ Шестюк выкупил свой контракт у брестского "Динамо" и покинул клуб (руск.). football.by (6 студзеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Шестюк заключил контракт с "Нижним Новгородом" (руск.). football.by (16 студзеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ РФС официально представил Александра Шестюка в качестве игрока команды (руск.). football.by (16 лютага 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о возвращении в команду Шестюка (руск.). football.by (2 ліпеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Футбол. Александр Шестюк покинул брестское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2023. Праверана 5 студзеня 2023.
- ↑ Футбол. Александр Шестюк стал игроком БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ Шестюк покинул БАТЭ (руск.). football.by (21 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Александр Шестюк подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.