Аляксандр Шукевіч

Аляксандр Шукевіч (польск.: Aleksander Szukiewicz; 29 верасня 1715, Беларусь — 19 красавіка 1771, Мінск) — святар, педагог.

Аляксандр Шукевіч
польск.: Aleksander Szukiewicz
Дата нараджэння 29 верасня 1715(1715-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1771(1771-04-19) (55 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 17 жніўня 1732 г. у Вільні. Прафесар філасофіі і этыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1749—1752). Пракуратар па спрэчных справах Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1753—1757). Прафесар кананічнага права ў Віленскай акадэміі (1757—1758). Узначальваў калегіумы ў Полацку (1760—1766)[1] (Л. Гжэбень таксама падае звесткі пра тое, што ў 1763—1766 гг. А. Шукевіч быў рэктарам у Пінску[2]), Варшаве (1766—1769) і Мінску (1770—1771)[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.