Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі
Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі (29 сакавіка 1914, в. Танежыцы, Слуцкі раён — 24 ліпеня 1975) — беларускі савецкі вучоны ў галіне патафізіялогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1].
Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1975 (61 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | патафізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | А. Д. Спяранскі |
Партыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і[2]. Скончыў 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут у 1936.
Пасля абароны дысертацыі А. Ю. Бранавіцкі ў 1941-44 загадваў кафедрай патафізіялогіі ў Іркуцкім медыцынскім[2]. У 1944-50 у Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Маскоўскага стаматалагічнага інстытута[2]. З 1950 дырэктар Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, у 1953-59 загадчык аддзела ўзроставай фізіялогіі Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1958-63 загадчык кафедры патафізіялогіі, прарэктар па навуковай рабоце Мінскага медыцынскага інстытута[1][3].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац па праблемах рэактыўнасці арганізму , шоку, следавых рэакцый у паталогіі, ролі нервовай рэцэпцыі ў паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны. Займаўся даследаваннямі дваістай, унутрана супярэчлівай прыроды хваробы, прыроды злаякасных новаўтварэнняў[1].
Навуковыя працы
правіцьАўтар больш за 40 навуковых прац[3].
Асноўныя працы[3]:
- Влияние выключения дистантных анализаторов на течение патологических процессов // Современные вопросы нервизма в физиологии и патологии. М., 1958.
- Опухолевый рост как следствие утраты компетентности соматических клеток к нервнотрофическим влияниям // Нейрогуморальные механизмы заболевания и выздоровления. М., 1971.
- Динамика взаимоотношения патологических и компенсаторных реакций организма при некоторых формах нарушения кровообращения. Мн.: Беларусь, 1974 (в соавт.).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Бранаві́цкі Аляксандр Юліянавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 323. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Весцi АН БССР. Серыя бiялагiчных навук. 1974. № 3.
- Кривчик А. А., Висмонт Ф. И. Александр Юлианович Броновицкий (К 90-летию со дня рождения) // Белорусский медицинский журнал. 2004, № 2.
Спасылкі
правіць- АЛЕКСАНДР ЮЛИАНОВИЧ БРОНОВИЦКИЙ (руск.)
- Член-корреспондент БРОНОВИЦКИЙ Александр Юлианович
- Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)