Аляксандр Юр’евіч Дзегцяроў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Юр'евіч Дзегцяроў)

Аляксандр Дзегцяроў (нар. 20 сакавіка 1986, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксандр Дзегцяроў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Дзегцяроў
Нарадзіўся 20 сакавіка 1986(1986-03-20)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 4 (0)
2004 Расія Лакаматыў (Масква) 0 (0)
2005 Расія Тарпеда (Масква) 0 (0)
2005 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 12 (4)
2006—2010 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 105 (15)
2011 Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2011—2012 Беларусь Віцебск 26 (13)
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 17 (0)
2014 Беларусь Віцебск 13 (2)
2015 Беларусь Смаргонь 23 (1)
2016—2018 Беларусь Слонім-2017 58 (6)
2018 Беларусь Орша 12 (1)
2019 Беларусь Баранавічы 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 18 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам у 1993 годзе. Першымі трэнерамі былі Асташэнка і Новікаў. У маладосці трапіў у маскоўскія «Лакаматыў» і «Тарпеда», але пазней вярнуўся ў Беларусь. Перайшоў у «Нафтан» у 2006 годзе з віцебскага «Лакаматыва». У 2009 годзе разам з наваполацкім «Нафтанам» ён заваяваў свой першы тытул — Кубак Беларусі, у фінальным матчы якога быў перайграны салігорскі «Шахцёр». Таксама ў 2009 годзе ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, у якім «Нафтанам» быў абыграны бельгійскі «Гент» з лікам 2:1, Аляксандр адзначыўся двума забітымі мячамі. У чэмпіянаце Беларусі 2009 году Аляксандр забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы ў 24 матчах.

У 2010 годзе пакінуў склад «Нафтана» і адправіўся выступаць у бабруйскую «Белшыну». Гэтае рашэнне Аляксандр лічыць сваёй вялікай памылкай. Паводле словаў іграка галоўны трэнер бабруйскага клуба Аляксандр Сяднёў запрашаў футбаліста ў якасці аднаго з асноўных ігракоў, аднак пасля некалькіх гульняў у складзе каманды Аляксандр быў пераведзены ў запас, з якога ўжо не выходзіў, не зважаючы на добрыя намаганні на трэніроўках клуба.

У 2011 годзе перайшоў у склад «Віцебска», дзе адразу стаў другім лепшым іграком каманды, саступіўшы першы радок свайму партнёру па атацы Ігару Слесарчуку. Аднак добрая гульня Аляксандра не дапамагла клубу захаваць месца ў вышэйшай лізе першынства, то бок каманда заняла перадапошняе месца і ў матчах плэй-оф была слабейшай за мінскі «Партызан», які атрымаў пуцёўку ў мацнейшую лігу краіны, аднак быў расфармаваны, а віцебскі клуб быў паніжаны да Першай лігі. На наступны сезон ігрок падоўжыў кантракт з віцебскім клубам.

У лютым 2013 года Дзегцяроў зноўку стаў іграком наваполацкага клуба, пасля таго як каманду ўзначаліў расійскі спецыяліст Павел Кучараў[2]. З-за выкарыстання «Нафтанам» схемы ў трох нападнікаў стаў гуляць на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. У перадсезонным часе вызначаўся добрым галявым паказчыкам, забіўшы галы ў брамы такіх каманд, як бабруйская «Белшына», чарнагорская «Будучнаст» і румынскі «Сэджата».

У пачатку сезона 2013 трапляў у асноўны склад каманды, але не змог праявіць сябе і ў выніку страціў месца ў аснове, стаў звычайна выхадзіць на замену. Пасля зыходу з каманды Паўла Кучарава ў чэрвені 2013 года рэзка выказаўся ў адрас былога трэнера, але пры новым трэнеры Валерыі Стрыпейкісе Дзягцяроў таксама не здолеў вярнуцца ў аснову і канчаткова засеў на лаўцы запасных.

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Віцебск»[3]. Распачынаў сезон 2014 на лаўцы запасных, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні зноў трапіў на лаўку, і ў кастрычніку 2014 года кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].

У красавіку 2015 года далучыўся да «Смаргоні»[5]. У пачатку 2016 года стаў іграком «Слоніма» (у 2017 годзе клуб стаў называцца «Слонім-2017»). У ліпені 2018 года пакінуў слонімскі клуб і перайшоў у «Оршу»[6].

Сезон 2019 пачаў у складзе «Баранавічаў», аднак у ліпені 2019 года пакінуў каманду[7].

Пазней працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў Віцебску[8].

Міжнародная кар’ера правіць

Прыцягваўся да ўдзелу ў гульнях за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Degtyarev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Александр Дегтерев перешел в "Нафтан" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  3. Дегтярев и Усачев перешли в "Витебск", Скитов продлил контракт с клубом (руск.). football.by (24 студзеня 2014). Праверана 16 красавіка 2024.
  4. "Витебск" расстался с Дегтеревым и Новиком (руск.). football.by (4 кастрычніка 2014). Праверана 16 красавіка 2024.
  5. 1-я лига. Заявки команд. Лига актуальных реформ: шестнадцать претендентов на три путевки в элиту (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
  6. Дегтерев сменил "Слоним на "Оршу" (руск.). football.by (1 жніўня 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
  7. Пятеро игроков покинуло "Барановичи" (руск.). football.by (20 ліпеня 2019). Праверана 16 красавіка 2024.
  8. "Нафтан", 15 лет назад выигравший свой первый титул — Кубок в 2009-м. Где они сейчас? (руск.). football.by (12 красавіка 2024). Праверана 16 красавіка 2024.