Аляксандр Ягелончык
Аляксандр Ягелончык (Ягелон), Аляксандр Казіміравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506). Сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы. Пахаваны ў Вільні.
Аляксандр Ягелончык Aleksander Jagiellończyk | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1492 — 1506 | |||
Папярэднік: | Казімір IV | ||
Пераемнік: | Жыгімонт I Стары | ||
| |||
1501 — 1506 | |||
Папярэднік: | Ян I Ольбрахт | ||
Пераемнік: | Жыгімонт I Стары | ||
Дзейнасць: | суверэн | ||
Нараджэнне: | 5 жніўня 1461[1] | ||
Смерць: | 19 жніўня 1506[1][2] (45 гадоў) | ||
Пахаванне: | |||
Дынастыя: | Дынастыя Ягелонаў | ||
Бацька: | Казімір IV Ягелончык | ||
Маці: | Лізавета Габсбург | ||
Жонка: | Алена Іванаўна | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
Характар і знешнасцьПравіць
У летапісе XVI стагоддзя апісваецца яго партрэт, што быў прывезены Івану III: «А был той князь вельми пиенкный, твары белой, ягод румляных, усок тылко що засеявся». Па натуры Аляксандр быў неваяўнічы, лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Вылучался адукаванасцю і вялікай любоўю да музыкі.
Унутраная палітыкаПравіць
У 1492 выдаў свой прывілей, якім абавязаўся не прымаць важныя рашэнні толькі са згоды паноў-рады[4]. Гэты прывілей развіваў ідэі закладзеныя ў Прывілеі Казіміра (1447), замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы грамадзянага і крымінальнага права. Фактычна гэта быў прадвеснік Статутаў ВКЛ. Былі прыняты таксама заканадаўчыя акты, паводле якіх усе велікакняжацкія маёнткі абвяшчаліся ўласнасцю дзяржавы і вялікія князі не мелі права іх дарыць, аддаваць у заклад без згоды сойма. У 1505 увёў Радамскую канстытуцыю[4], якая яшчэ больш пашырыла правы шляхты (прызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль не меў права зацвярджаць іх бяз згоды сенатараў і дэпутатаў[5]). У Статуце (1505) абяцаў за сябе і сваіх пераемнікаў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяржавай без агульнай згоды сойма.
Знешняя палітыкаПравіць
У 1501 абраны на польскі сталец, аднавіў перапыненую амаль на 10 гадоў персанальную уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Пабраўся шлюбам з дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III Аленай. У выніку паражэння ў войнах з Маскоўскай дзяржавай (1492—1494, 1500—1503) вымушаны быў прызнаць пераход пад уладу Маскоўскай дзяржавы зямель ВКЛ з гарадамі Бранск, Вязьма, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Мцэнск, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Рыльск, Сярпейск, Чарнігаў і інш[4]. Саюзнік Маскоўскай дзяржавы крымскі хан Менглі-Гірэй неаднаразова спусташаў Валынь, Галіцыю і Берасцейшчыну.
АцэнкіПравіць
Паводле меркавання літоўскіх гісторыкаў, быў апошнім вялікім князем літоўскім, які ведаў літоўскую мову[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119559714 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Alexander (Alexander) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119559714 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Аляксандр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 225.
- ↑ Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 31.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн.1. — Мн., 2004. — С. 229.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Alaksandr // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.