Аляксандр Ягоравіч Алга

Аляксандр Ягоравіч А́лга (да 1936 года прозвішча па пашпарце Бачкоў, чувашск.: Александр Егорович Алга; 1913—1977) — чувашскі паэт, празаік, драматург, літаратурны перакладчык, крытык[1]. Народны паэт Чувашскай АССР (1970)

Аляксандр Ягоравіч Алга
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 лістапада 1913(1913-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1977(1977-06-15) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, перакладчык, крытык, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За адвагу» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Прагі» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Q15910733? (1970)

Біяграфія правіць

Спачатку вучыўся ў сельскай школе, затым пераведзены ў дзіцячы дом. Атрымаў адукацыю ў Казанскім Чувашскім тэхнікуме, Чувашскім педінстытуце.

Выкладаў чувашскую мову і літаратуру ў школах Чырвонаармейскага і Цывільскага раёна, працаваў у Ядрынскім педагагічным вучылішчы.

З 1938 года — член Саюза пісьменнікаў СССР.

Ваенная служба правіць

У лістападзе 1939 года прызваны на вайсковую службу ў РСЧА. Служыў у Заходняй Украіне.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваць пачаў 22 чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у прыгранічных абарончых баях. 30 чэрвеня 1941 года ў раёне горада Львоў быў паранены ў галаву і рукі і адпраўлены ў шпіталь. З лютага 1943 года ваяваў камандзірам узвода і камандзірам роты ў 43-м асобным інжынерна-сапёрным батальёне. Ваяваў на Паўночна-Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Дзямянскай і Старарускай аперацыях, Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны, фарсіраванні Дняпра, Кіеўскай наступальнай і абарончай аперацыях, а таксама ў Жытомірска-Бярдзічаўскай, Роўна-Луцкай, Праскураўска-Чарнавіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Сандамірска-Сілезскай, Ніжнесілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. У красавіку 1944 года ў раёне горада Цярнопаль быў паранены ў другі раз. Вайну скончыў старшым лейтэнантам.

Пасляваеннае жыццё правіць

Пасля вайны працаваў рэдактарам часопіса «Ялав», быў старшынёй Чувашскага Саюза пісьменнікаў, сакратаром Саюза пісьменнікаў РСФСР.

У 1963—1967 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Чувашскай АССР.

Памёр 15 чэрвеня 1977 года ў Чэбаксарах. Пахаваны на могілках № 1 горада Чэбаксары.

Творчая дзейнасць правіць

Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1931 годзе ў альманаху «Утӑм» (бел.: Крок). Пісаў і ў паэзіі, і ў прозе, таксама перакладаў, выступаў як крытык.

Апублікаваныя кнігі:

  • «Хӗвеллӗ ир» (вершы, 1940);
  • «Тӑватӑ ҫулталӑк» (1947);
  • «Сӑвӑсемпе поэмӑсем» (1948);
  • «Юлташпа юнашар» (апавяданні, 1955);
  • «Хамӑр ялсем» (паэма, 1956);
  • «Легендӑсем» (1960);
  • «Ҫамрӑксем» (1961);
  • «Пурнӑҫпа вилӗм» (аповесці і апавяданні, 1966);
  • «Хӗҫпе ҫурла» (раман у 2 кнігах, 1968, 1973);
  • «Хурама та хурӑн» (аповесць, 1979);
  • «Мае землякі» (Ман тӑвансем, паэма, на рускай мове, 1959);
  • «Вязы ды бярозы» (Хурамасемпе хурӑнсем, аповесць, на рускай мове, 1965).

Пераклаў раман «Сеспель» Ю. Збанацкага, трагедыю «Гамлет» У. Шэкспіра, таксама пераклаў на чувашскую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, М. Някрасава.

Пераклаў вершы Янкі Купалы «Генацвале», «За свабоду сваю…», «Мая вера», «Мужык», «Не дайце згінуць…», «Песня будаўніцтву», «Спадчына», «Тут і там», «Шлях мой…», «Я не для вас…» (усе ў зборніку Купалы «Мара». Чэбаксары, 1937)[2].

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі

  1. ЧУВАШСКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
  2. Алга Аляксандр Ягоравіч // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 727 с. — 8 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць