Аляксандр Якаўлевіч Бараўскі

Аляксандр Якаўлевіч Бараўскі (1860, Пецярбург — пасля 1917) — расійскі рэстаўратар[1].

Аляксандр Якаўлевіч Бараўскі
Дата нараджэння 1860
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1917
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр скульптура

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Пецярбургу ў 1860 годзе.

З 1881 года пачаў займацца дзейнасцю па рэстаўрацыі твораў мастацтва. З 1890 па 1917 гадах на пасадзе рэстаўратара ў Рускім музеі. У 1906 годзе склаў знакаміты «Праект заснавання рэстаўрацыйнай майстэрні пры Рускім музеі імператара Аляксандра III»[2].

А. Я. Бараўскі адным з першых паставіў пытанне аб паглыбленні рэстаўрацыйнай практыкі ў Рускім музеі, яе арганічнай сувязі з кансервацыйнымі мерамі, адзначыў пераарыентацыю рэстаўрацыі з панаўлення на кансервацыю.

А. Я. Бараўскі адзначыў неабходнасць вядзення навуковай дакументацыі, важнасць падрабязнага апісання рэстаўрацыйных працэсаў, уласцівасцяў матэрыялаў творы, яго фотафіксацыю. Пасля гэтыя палажэнні ляглі ў аснову сістэматызацыі рэстаўрацыйнай практыкі майстэрні.

Бараўскі распісаў аддзяленне над дзвярамі ў сталовай сядзібы Козелаў-Паклеўскіх у Красным Беразе[3].

Зноскі