Аляксандр Якаўлевіч Таіраў

рэжысёр тэатра

Аляксандр Якаўлевіч Таіраў (руск.: Александр Яковлевич Таиров, сапраўднае прозвішча — Корнбліт, 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1885, Рамны — 25 верасня 1950, Масква) — савецкі рэжысёр, народны артыст РСФСР (1935).

Аляксандр Якаўлевіч Таіраў
Дата нараджэння 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1885[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1950(1950-09-25)[2][3][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Аліса Коанен
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, акцёр, пісьменнік
Гады актыўнасці з 1904
Тэатр
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0846864
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Творчую дзейнасць пачаў у 1905 годзе як акцёр, з 1908 года — рэжысёр. У 1913 годзе паставіў у Свабодным тэатры «Жоўтую кофту» Хезельтана-Фюрста і пантаміму «Покрыва П’ерэты» Шніцлера. У 1914 годзе разам з А. Г. Коанен і групай маладых акцёраў заснаваў Камерны тэатр, які ўзначальваў да канца жыцця. Першыя спектаклі гэтага тэатра — «Сакунтала» Калідасы (1914), «Фаміра Кіфарэд» Анненскага (1916) і інш. выявілі схільнасць Таірава да вытанчана прыгожых сцэнічных форм, да ўслаўлення чыстага і магутнага запалу легендарных герояў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Таіраў і вядучыя акцёры яго тэатра, галоўным чынам Коанен, даказалі здольнасць выказваць сугучныя рэвалюцыі тэмы велічы свабоднай асобы. «Адрыена Лекузрэр» Скрыба і Легувэ (1919), «Федра» Расіна (1922), шэраг п’ес О’Ніла азначалі пераход рэжысёра да рэалізму. Вялікае значэнне мелі творчыя пошукі Таірава ў галіне музычнага спектакля («Жырафле-Жырафля» Лекока, 1922; «Опера жабракоў» Брэхта — Вейля, 1930, і інш.). Вяршыня творчай дзейнасці Таірава — спектакль «Аптымістычная трагедыя» Вішнеўскага (1933) з Коанен у ролі Камісара. Сярод найлепшых спектакляў таксама «Мадам Бавары» паводле Флабера (1940), «Стары» Горкага (1946).

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  2. а б в Таиров Александр Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Aleksandr Yakovlevich Tairov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.