Аляксандр Віктаравіч Янчанка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Янчанка)

Аляксандр Янчанка (нар. 14 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва».

Футбол
Аляксандр Янчанка
Саша Янченко.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Янчанка
Нарадзіўся 14 лютага 1995(1995-02-14)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Гомель 72 (5)
2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 0 (0)
2019—2020 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 34 (9)
2021— Беларусь Лакаматыў (Гомель) 21 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 23 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016
Commons-logo.svg Аляксандр Янчанка на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года выступаў за дубль. У сезоне 2013 стаў выступаць і за асноўную каманду, звычайна выходячы на замену. 18 жніўня 2013 года забіў першы гол за «Гомель», які прынёс перамогу (3:2) над БАТЭ.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[2]. Сезон 2015 распачаў адным з асноўных нападнікаў каманды, звычайна Янчанка з Аляксеем Цяслюком па чарзе выходілі ў аснове і замянялі таварыша падчас матча. У жніўні Аляксандр атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сезоне 2016 гуляў за «Гомель» у Першай лізе, але ў верасні атрымаў траўму ў матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезона.

Аднавіўся ад траўмы і вярнуўся на поле ў маі 2017 года, аднак выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» і адправіўся ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[3], аднак так і не згуляў за яго. Пасля аднаўлення ад траўмы з ліпеня 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі ў складзе гомельскай каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за службы ў арміі, а з чэрвеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[5].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў асноўным складзе зборнай, выступаў на розных пазіцыях, у асноўным у паўабароне. Усяго за моладзевую зборную правёў 23 матчы і забіў 3 гола.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Гомель   16 4
2013 Д1 Гомель   16 1
2014 Д1 Гомель   19 0
2015 Д1 Гомель   16 1
2016 Д2 Гомель   15 3
2017 (1) дубль Гомель   3 1
2017 (2) Д2 Граніт   0 0
2018 Д1 Гомель   6 0
2019 Д2 Нафтан   15 4
2020 Д2 Нафтан   19 5
2021 Д2 Лакаматыў   21 2

Зноскі