Аляксандр Яраслававіч Малчанаў

Алесь Малчанаў, поўнае імя Аляксандр Яраслававіч Малчанаў (нар. 26 кастрычніка 1974, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі акцёр.

Аляксандр Яраслававіч Малчанаў
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1974(1974-10-26) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
IMDb ID 5534226

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1999 годзе. У 1999—2018 гадах артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 2008 годзе заступіўся за Мікалая Пінігіна, прысутнасць якога ў тэатры была «не рэкамендавана» кіраўніцтву Купалаўскага тэатра Міністэрствам культуры, ад яго таксама хацела пазбавіцца само кіраўніцтва тэатра пасля таго, як ён у сэрцах пасварыўся з дырэктарам і мастацкім кіраўніком падчас банкета, прысвечанага здачы спектакля «Пінская шляхта». Аляксандр Малчанаў быў выкліканы да вядучага ідэолага адміністрацыі прэзідэнта Усевалада Янчэўскага, разам са Святланай Зелянкоўскай і Ганнай Хітрык, якія перайшлі на паўстаўкі, не бачачы перспектыў пры цяперашнім кіраўніцтве тэатра[1].

Пасля працаваў у культурным хабе Ok16 да яго закрыцця рэжымам Лукашэнкі[2].

У час пратэстаў 2020 года супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 27 снежня Алесь Малчанаў выйшаў на мінскую кальцавую дарогу з бела-чырвона-белым сцягам і неўзабаве быў затрыманы. 28 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў акцёра на 11 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КоАП («парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»)[3].

Творчасць правіць

Сярод лепшых роляў: Кароль Марка («Трыстан ды Ізольда» С. Кавалёва), Дзяметрый («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Сіман («Брат мой, Сіман…» А. Казанцава), Буланаў («Лес[ru]» А. Астроўскага), Чалавек («Барух-Эмануэль» Дз. Плакса), Джэфры («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка[ru]), Вільгельм («Князь Вітаўт» А. Дударава), Янка Здольнік («Тутэйшыя» Я. Купалы), Сымон («Сымон-музыка» Якуба Коласа).

Выканаў галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Ягор» па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы[4].

Фільмаграфія правіць

Выканаў галоўную ролю ў кароткаметражным фільме «Ягор» па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы[5].

Зноскі

Спасылкі правіць