Аляксандр Яфімавіч Карпенка

Аляксандр Яфімавіч Карпенка (укр. Олександр Юхимович Карпенко нар.15 красавіка 1921 — 14 красавіка 2013) — украінскі гісторык. Дырэктар Навуковага цэнтру вывучэньня ўкраінскага нацыянальна-вызваленчага руху Прыкарпацкага нацыянальнага ўнівэрсытэту ім. В. Стэфаніка і Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў ім І. Ф. Кураса НАН Украіны. Даследаваў гісторыю Галіцыі пачатку ХХ ст., гісторыю Украіны і Польшчы новага часу, праблемы міжнародных адносін. Унёс вялікі ўклад у вывучэнне Украінскай рэвалюцыі 1917-1923 гг. Доктар гістарычных навук (1968), прафесар (1980).

Аляксандр Яфімавіч Карпенка
Олександр Юхимович Карпенко
Дата нараджэння 15 красавіка 2021(2021-04-15)
Месца нараджэння Слабада Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР
Дата смерці 14 красавіка 2013(2013-04-14)
Месца смерці Івана-Франкоўск, Украіна
Грамадзянства СССР→Украіна
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыі
Месца працы Прыкарпацкі універсітэт
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Кіеўскага ун-та
Вядомыя вучні Алег Жарнаклееў
Вядомы як Даследчык сацыяльнай гісторыі Галіцыі Даследчык інтэрвенцыі Антанты ў СССР
Партыя КПСС

Біяграфія правіць

Аляксандр Яфімавіч Карпенка нарадзіўся 15 красавіка 1921 года ў вёсцы Слабада Чарнігаўскай вобласці ў сялянскай сям'і казака. У 1938 г. пасля заканчэння школьнай адукацыі быў залічаны ў Чарнігаўскі настаўніцкі інстытут на гістарычны факультэт. Пасля стаў працаваць настаўнікам гісторыі ў сельскай школе, скончыў інстытут экстэрнам у чэрвені 1940 года. У кастрычніку 1940 года быў прызваны на сапраўдную ваенную службу ў рады Чырвонай Арміі, служыў у 7-м зенітна-кулямётным палку. Падчас нямецка-савецкай вайны ўдзельнічаў у абароне заходніх межаў Украінскай ССР у раёне Самбора-Стрыя, у абароне Кіева і Харкава, у Сталінградскай бітве 1942—1943 гадоў.[1]

Падчас Сталінградскай бітвы ў 1942 годзе быў цяжка паранены. Пасля працяглага лячэння скончыў Сталінградскае артылерыйскае вучылішча. Скончыў вайну камандзірам артылерыйскай батарэі гвардзейскага палка, дэмабілізаваўся ў лютым 1946 года. Узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.[1]

У 1947 годзе скончыў Кіеўскі педагагічны інстытут. У 1947–1948 гадах — слухач аддзялення міжнародных адносін Рэспубліканскай партыйнай школы. У 1948–1949 гадах — выкладчык Кіеўскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1949–1952 гадах — загадчык аддзела фонду і абслугоўвання чытачоў Львоўскай навуковай бібліятэкі АН УССР. У 1952—1953 гадах — вучоны сакратар, у 1953—1960 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута грамадскіх навук АН УССР (цяпер Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны).[1]

У 1953 г. у Інстытуце гісторыі АН УССР абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Сялянскія паўстанні ў Львоўскім ваяводстве ў 1932-1933 гг.» (навуковы кіраўнік — Ф. Шаўчэнка).[2]

У 1966 годзе абараніў у Харкаўскім універсітэце доктарскую дысертацыю на тэму: «Іншаземная ваенная інтэрвенцыя ва Украіне ў 1918-1920 гг.».[2]

У 1960–1970 гадах — дацэнт кафедры гісторыі СССР Львоўскага ўніверсітэта. У снежні 1970 года быў звольнены з працы ва ўніверсітэце па абвінавачванні ва «ўкраінскім буржуазным нацыяналізме» і ўладкаваўся на працу старшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага музея этнаграфіі і мастацкага промыслу АН УССР, дзе працаваў да 1978г.[2]

З 1995 па 2004 год — загадчык аддзела рэгіянальных праблем Інстытута палітычных і этнанацыянальных даследаванняў НАН Украіны і Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. Стэфаніка. З 2004 года — дырэктар Навуковага цэнтра вывучэння ўкраінскага нацыянальна-вызваленчага руху Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта ім. В. Стэфаніка і Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў ім І. Ф. Кураса НАН Украіны. Узначальваў Навуковы цэнтр вывучэння ўкраінскага нацыянальна-вызваленчага руху, уваходзіў у рэдкалегію навуковых выданняў «Веснік Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта», публікаваў дакументы па гісторыі ўкраінскага нацыянальна-вызваленчага руху.[2]

14 красавіка 2013 года ў горадзе Івана-Франкоўску пасля працяглай хваробы памёр Аляксандр Яфімавіч Карпенка.[2]

Даніна павагі правіць

1 лістапада 2019 г. у г. Івана-Франкоўску адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар прафесара Аляксандра Карпенкі[3]

Зноскі правіць

  1. а б в
  2. а б в г д