Аляксандр Яўгенавіч Шыбнёў

Аляксандр Яўгенавіч Шыбнёў (2 студзеня 1962, Мінск) — беларускі мастак, прадстаўнік славутай дынастыі жывапісцаў. Сын мастака Яўгена Шыбнёва, унук мастака Анатоля Шыбнёва, праўнук мастака Даміяна Шыбнёва[1].

Аляксандр Яўгенавіч Шыбнёў
Дата нараджэння 2 студзеня 1962(1962-01-02) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Ніна Голышава

Біяграфія

правіць

У 1981 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Іспытаў творчы ўплыў сваёй маці, мастака Ніны Голышавай. Удзельнічае ў выстаўках у Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Германіі, Маскве. Работы захоўваюцца ў прыватных зборах Беларусі, Ізраіля, Францыі, Італіі, Бельгіі, Аўстрыі, Галандыі, Германіі.

Творчасць

правіць

Творы Аляксандра Шыбнёва своеасаблівай медытатыўнай адлучанасцю нагадваюць работы яго прадзеда Даміяна Шыбнёва. У іх парадаксальна злучаюцца манументальнасць і мініяцюрнасць, аб’ектыўнае (матэрыяльны свет) і суб’ектыўнае (свет душы мастака). Манахромны ці мінімізаваны каларыт робіць кампазіцыю і форму драматычна выразнымі, нягледзячы на знешнюю статыку работ[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць