Аляксандр Яўхімавіч Мангейм

Аляксандр Яўхімавіч Мангейм (1892, Мінск — 4 сакавіка 1959) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Аляксандр Яўхімавіч Мангейм
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1892(1892-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1959(1959-03-04) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Пражскі ўніверсітэт

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў класічную гімназію ў Мінску, Парыжскі медыцынскі інстытут[1] (1914), быў ардынатарам адной з парыжскіх клінік.

У 1915 здаў дзяржаўныя іспыты на званне ўрача ў Дэрпцкім універсітэце. У часы вайны працаваў хірургам у расійскім войску.

У 1919—1921 — хірург Ігуменскай раённай бальніцы. З 1921 г. на медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 — Мінскі медыцынскі інстытут); ардынатар (1921—1924), асістэнт, пасля дацэнт хірургічнай клінікі пры ўніверсітэце (1924—1930), з 1934 — загадчык кафедры прапедэўтычнай[ru] хірургіі.

У 1941—1945 гг. — на кафедры шпітальнай хірургіі Сталінабадскага медыцынскага інстытута[ru] (у 1943—1945 — загадчык[2]). У 1945—1955 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Чарнавецкага медыцынскага інстытута[3].

Працы правіць

Навуковыя працы па пытаннях хірургіі дзіцячага ўзросту, гнойнай хірургіі і траўматалогіі.

  • «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1929, эксперыментальнае даследаванне)
  • «Дзіцячая хірургія» (1933, падручнік)
  • «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1934, доктарская дысертацыя)
  • «Патагенез, клініка і лячэнне ляктацыйнага мастыту» (1936, манаграфія)

Прэміі і ўзнагароды правіць

Доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1935).

Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР (1945).

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.

Ушанаванне памяці правіць

У Чарнаўцах на доме, дзе жыў Аляксандр Мангейм, усталяваная памятная дошка.

Зноскі

  1. Хадайніцтва праўлення БДУ аб прадастаўленні замежных камандзіровак прафесарам і выкладчыкам. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (22 лютага 1927). Праверана 12 чэрвеня 2018.
  2. Кафедра хирургических болезней №2 (руск.). ТГМУ имени Абуали ибни Сино (11 сакавіка 2012). Праверана 12 чэрвеня 2018.
  3. Погляд у історію кафедри (укр.)(недаступная спасылка). Історія кафедри. Кафедра хірургії №2 БДМУ. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 12 чэрвеня 2018.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 65. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).