Аляксандр I (кароль Грэцыі)
Аляксандр I (грэч.: Αλέξανδρος Α της Ελλάδας; 1 жніўня 1893, Афіны — 25 кастрычніка 1920, Афіны) — кароль Грэцыі з 1917 па 1920 год. Сын Канстанціна I і Сафіі Гогенцолерн.
Аляксандр I Αλέξανδρος Α΄ | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
11 чэрвеня 1917 — 25 кастрычніка 1920 | ||||
Папярэднік: | Канстанцін I | |||
Пераемнік: | Канстанцін I | |||
Дзейнасць: | палітык | |||
Веравызнанне: | Грэчаскае праваслаўе | |||
Нараджэнне: | 1 жніўня 1893 Афіны, Грэцыя | |||
Смерць: | 25 кастрычніка 1920 (27 гадоў) Афіны, Грэцыя | |||
Пахаванне: | ||||
Дынастыя: | Глюксбургі | |||
Бацька: | Канстанцін I | |||
Маці: | Сафія Пруская | |||
Жонка: | Аспазія Манас | |||
Дзеці: | Аляксандра Грэчаская | |||
Узнагароды: | ||||
Аляксандр стаў каралём, калі яго бацька быў вымушаны пад ціскам саюзнікаў пакінуць трон у чэрвені 1917 года. Канстанцін I, зяць кайзера Вільгельма II, займаў германафільскую пазіцыю, ён выехаў з Грэцыі разам са старэйшым сынам Георгам, пакінуўшы на троне другога сына — Аляксандра. Новы кароль не меў рэальнай улады, бо палітыкай займаўся прэм'ер-міністр Элефтэрыёс Венізелас. Аляксандр большай часткай падарожнічаў па месцах ваенных дзеянняў, падтрымліваючы баявы дух салдат.
У лістапада 1919 года кароль таемна абвянчаўся з Аспасіяй Манас (1896—1972), дачкой палкоўніка Петраса Манаса. Выхадка караля выклікала вялікі скандал, у рэшце рэшт Аспасія прыбыла ў Афіны, дзе іх шлюб быў афіцыйна прызнаны, але каралевай яна не стала, атрымаўшы толькі тытул прынцэсы. У 1921 годзе, ужо пасля смерці Аляксандра, Аспасія нарадзіла дачку Аляксандру (1921—1993), будучую жонку сербскага караля Пятра II.
Пасля падпісання ў 1920 годзе Сеўрскага мірнага дагавора Грэцыя атрымала значную частку тэрыторыі Турцыі. Аляксандр стаў каралём павялічанай Грэцыі.
2 кастрычніка 1920 года, падчас прагулкі ў каралеўскім садзе Татой, Аляксандр быў укушаны малпай. Праз тры тыдні, 25 кастрычніка ён памёр ад сепсісу.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- John Van der Kiste, Kings of the Hellenes: The Greek Kings. 1863—1974. Sutton Publishing. 1994.
Папярэднік: Канстанцін I |
Кароль Грэцыі 1917—1921 |
Пераемнік: Канстанцін I |