Аляксей Іванавіч Залескі

беларускі футбаліст

Аляксей Залескі (нар. 7 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Каспій» з Актау.

Футбол
Аляксей Залескі
Поўнае імя Аляксей Іванавіч Залескі
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1994(1994-10-07)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Каспій
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2013—2014   Беларусь Бяроза-2010 44 (0)
2015—2016   Беларусь Слуцк 41 (1)
2017—2018 Беларусь Віцебск 34 (0)
2018   Беларусь Прамень (Мінск) 13 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (5)
2020 Беларусь Мінск 25 (0)
2021— Казахстан Каспій (Актау)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 24 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016

Старэйшы брат Аляксея, Андрэй, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ераПравіць

З 2010 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У сезоне 2011 ужо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль.

У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010»[2]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўчан.

У лютым і сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў ніводнаму з клубаў[3][4]. У сакавіку 2015 зноў трэніраваўся з «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцк» на правах арэнды[5]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 мая 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Граніта» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].

У лютым 2016 года «Слуцк» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэнні арэнды на сезон 2016[7]. У сезоне 2016 ужо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У снежні 2016 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8].

У студзені 2017 года, пакінуўшы сталічны клуб, перайшоў у «Віцебск»[9]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[10], дзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[11] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў у аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клуба, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак па выніках сезона 2019 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2020 года перайшоў у «Мінск»[12], дзе ста іграком стартавага складу. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2021 года пакінуў «Мінск»[13]. Пазней далучыўся да казахстанскага «Каспія» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка клуба[14].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя розных узростаў. У 2013—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Беларусі.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама   3 0
2011 Д1 Дынама   2 0
2012 дубль Дынама   ? 5
2013 Д2 Бяроза-2010   20 0
2014 Д2 Бяроза-2010   24 0
2015 Д1 Слуцк   17 0
2016 Д1 Слуцк   24 1
2017 Д1 Віцебск   21 0
2018 (1) Д1 Віцебск   13 0
2018 (2) Д1 Прамень   13 0
2019 Д1 Дняпро   26 5
2020 Д1 Мінск   25 0

Зноскі