Аляксей Іванавіч Кальцоў

лётчык, Герой Савецкага Саюза

Аляксей Іванавіч Кальцоў (нар. 14 верасня 1917, Варонеж — 7 лістапада 1943, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1943).

Аляксей Іванавіч Кальцоў
Дата нараджэння 14 верасня 1917(1917-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1943(1943-11-07) (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Кандыдат у члены КПСС. Скончыў 2-ю Барысаглебскую школу лётчыкаў-знішчальнікаў (1937). Працаваў на заводзе ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1937 года. 3 чэрвеня 1941 года на Заходнім, Сталінградскім і Бранскім франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка маёр А. I. Кальцоў да жніўня 1943 года здзейсніў 222 баявыя вылеты, правёў 60 паветраных баёў, збіў 10 самалётаў праціўніка.

Загінуў 7 лістапада 1943 года ў баі пры вызваленні Беларусі. Пахаваны ў в. Чарніцы Лёзненскага раёна.

Памяць правіць

На магіле пастаўлены помнік. Імем героя названы вуліца ў гарадскім пасёлку Лёзна і школа-інтэрнат у Чарніцах. У Варонежы на заводзе, дзе ён працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.