Аляксей Іванавіч Шуба
Аляксей Іванавіч Шу́ба[1] (25 лютага 1912—26 снежня 1971) — дзеяч медыцыны, адзін з арганізатараў лячэбна-прафілактычнай дапамогі ў БССР. Герой Сацыялістычнай працы (1969). Заслужаны ўрач БССР (1948). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Аляксей Іванавіч Шуба | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1971 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьА. І. Шуба нарадзіўся ў вёсцы Падарэссе (зараз у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Быў батраком, працаваў у калгасе. У 1930 годзе быў абраны старшынёй калгаса, у 1934 годзе скончыў рабфак у Бабруйску. У 1939 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў галоўным урачом раённай бальніцы ў Старых Дарогах. З восені 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі — начальнік санітарнай службы стралковага палка. Удзельнік Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у верасні 1941 г. трапіў у палон, адкуль збег і застаўся ў тыле ворага на радзіме. Са снежня 1941 года арганізатар і кіраўнік Старадарожскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі і першай партызанскай групы ў раёне. З 1942 года — камандзір партызанскага атрада «Народныя мсціўцы», у сакавіку 1943 — ліпені 1944 — камандзір 100-й партызанскай брыгады «Смерць фашызму» імя С. М. Кірава. Пасля вызвалення Старадарожскага раёна ад захопнікаў А. І. Шуба займаўся аднаўленнем медыцынскіх устаноў, у т.л. паліклінікі і бальніцы ў Старых Дарогах. З 1944 г. на пасадзе загадчыка аддзела аховы здароўя Выканкама Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. З 1950 года ў Мінскім медыцынскім інстытуце. З лютага 1952 г. А. І. Шуба на пасадзе галоўнага ўрача 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.
Памёр А. І. Шуба 26 лютага 1971 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароды
правіць- Медаль «Серп і Молат»
- 2 Ордэны Леніна
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Медалі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалі
Памяць
правіцьІмя А. І. Шубы занесена ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна. Яго імем названыя школа ў вёсцы Падарэссе Старадарожскага раёна і вуліца ў аграгарадку Асавец Любанскага раёна Мінскай вобласці. 8 ліпеня 2010 г. на будынку галоўнага корпуса 1-й клінічнай бальніцы Мінска адкрыта мемарыяльная дошка[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Шуба навечно // Учреждение Администрации Президента Республики Беларусь Редакция газеты «Советская Белоруссия» (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 479.
Спасылкі
правіць- Герои Стародорожчины Архівавана 4 верасня 2016. // Афіцыйны сайт Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта
- Поклонимся великим тем годам… // Газета Министерства обороны Республики Беларусь "Белорусская военная газета. «Во славу Родины» Архівавана 21 красавіка 2018. (руск.)
- Шуба навечно // Учреждение Администрации Президента Республики Беларусь Редакция газеты «Советская Белоруссия» (руск.)
- Имя в белорусской медицинской науке // Государственное учреждение «Республиканская научная медицинская библиотека» Архівавана 21 красавіка 2018. (руск.)
- Аляксей Іванавіч Шуба на сайце «Героі краіны»