Аляксей Ігаравіч Багданаў

Аляксей Ігаравіч Багданаў (нар. 27 чэрвеня 1973, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю Беларусі (2021—2025). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан (з 2025).

Аляксей Багданаў
Сцяг Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь Сцяг
21 снежня 2021 — 14 студзеня 2025
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Уладзімір Калтовіч
Пераемнік Артур Карповіч
Нараджэнне 27 чэрвеня 1973(1973-06-27)[1] (51 год)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

У 1995 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе скончыў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут. У 2018 і 2019 годзе атрымаў дыплом Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1995 па 2000 год працаваў трэнерам-выкладчыкам Беларускай федэрацыі традыцыйнага каратэ. На працягу 1996 года служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

З 2000 па 2003 год — выкладчык кафедры фізвыхавання і спорту Гуманітарна-эканамічнага недзяржаўнага інстытута.

У 2003—2008 гадах — выкладчык кафедры спартова-баявых мастацтваў і спецрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

У 2008—2011 гадах — начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. З 2011 па 2013 год — намеснік генеральнага дырэктара па перапрацоўцы і гандлю ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».

У 2013—2014 гадах — намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Мяса-малочная кампанія».

У 2014—2021 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 5 красавіка 2021 па 21 снежня 2021 года займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

21 снежня 2021 года прызначаны міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю[3].

14 студзеня 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Казахстане[4].

Узнагароды

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць