Аляксей Ігнатавіч Коршак
Аляксей Ігнатавіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 лютага 1945, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.
Аляксей Ігнатавіч Коршак | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1945 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1937 |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Біяграфія
правіцьПершую адукацыю атрымаў у Доктаравіцкай сямігодцы. У 1938 годзе скончыў Капыльскую сярэднюю школу. Вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута (1938—1941). Рэдагаваў інстытуцкі часопіс. У часе Вялікай Айчыннай вайны жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам.
Загінуў 27 лютага 1945 года на фронце ва Усходняй Прусіі пад паселішчам Ласлейндорф.
Творчасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць пачаў у 1937 годзе. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе. Асобныя вершы змешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
Ушанаванне памяці
правіцьЗноскі
- ↑ Святский Святослав. Алексей Коршак
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Аляксей Коршак // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 496—497. — 511 с. ISBN 985-03-0216-X