Аляксей Аляксандравіч Цабрук
Аляксей Аляксандравіч Цабрук (20 лютага 1924, в. Бухалі, Пружанскі павет, Палескае ваяводства — 10 лютага 2005, в. Бухалі, Бярозаўскі раён) — беларускі механізатар па вытворчасці цукровых буракоў, Герой Сацыялістычнай Працы (1965).
Аляксей Аляксандравіч Цабрук | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 2005 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьУ 1940—1941 гадах вучыўся на сталяра ў школе фабрычна-завадскога навучання ў Гайнаўцы, дзе яго застала Вялікая Айчынная вайна. Дабраўся дахаты, дапамагаў бацьку, па гаспадарцы. Калі ў раёне з’явіліся партызаны, стаў сувязным атрада імя Кірава. Затым перайшоў на баявую дзейнасць у атрадзе: мініраваў чыгунку, разведваў варожыя гарнізоны. У ліпені 1944 годзе прызваны ў Чырвоную армію, трапіў у кавалерыйскі дывізіён, з якім прайшоў з баямі да Карпат, дзе сустрэў Дзень Перамогі. Дэмабілізаваны ў 1947 годзе, вярнуўся ў родную вёску.
Спачатку працаваў цесляром у калгасе «17 Верасня». Будавалі стайні, хлебныя свіраны і іншыя гаспадарчыя пабудовы для патрэб калгаса. З 1954 года працаваў трактарыстам Малецкай машынна-трактарнай станцыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1959 годзе скончыў курсы механізатараў, сам стаў камбайнёрам. З 1961 года — трактарыст-машыніст саўгаса «Малеч» (з 1978 г.ода — саўгас імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі; у 1988—1990 гадах — саўгас-аграфірма імя 60-годдзя КПБ; у 1990—2003 гадах — аграфірма-калгас «Малеч»). З’яўляўся механізатарам шырокага профілю, ведаў усе сельгасмашыны, як рацыяналізатар уносіў у наладку механізмаў канструктыўныя прапановы, якія нязменна давалі станоўчы эфект.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985), дэлегатам ХХVІ з’езда КПСС (1981), прымаў удзел у абласных і рэспубліканскіх форумах.
21 студзеня 1999 года саўгаснаму полю паміж вёскамі Чарнічнае і Давыдавічы прысвоена ганаровая назва «Поле імя Героя Сацыялістычнай Працы Цабрука Аляксея Аляксандравіча», устаноўлены спецыяльны памятны знак.
Узнагароды
правіцьЗванне Героя Сацыялістычнай Працы А. А. Цабруку прысвоена 12 снежня 1973 г. за поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў. Узнагароджаны орденамі Леніна (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Дружбы народаў», медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй» і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Цебрук Алексей Александрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 230.
- Цебрук Алексей Александрович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 664.
- Цабрук Аляксей Аляксандравіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 634.
- Цабрук Аляксей Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 90. — 656 с.: іл., карты.