Аляксей Аляксеевіч Волкаў

Аляксе́й Аляксе́евіч Во́лкаў (руск.: Алексе́й Алексе́евич Во́лков; 26 снежня 1889 (7 студзеня 1890), с. Дзмітрыева, Касімаўскі павет  (руск.), Разанская губерня, Расійская імперыя — 4 сакавіка 1942, г. Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны работнік[1].

Аляксей Аляксеевіч Волкаў
Алексей Алексеевич Волков
Сцяг6-ы Першы сакратар Чувашскага абласнога камітэта ВКП(б)
1 кастрычніка 1938 — 4 сакавіка 1940
Папярэднік Герасім Іванавіч Іваноў
Пераемнік Іван Мацвеевіч Чарыкаў  (руск.)
Сцяг8-ы старшыня
Савета Народных Камісараў
Чувашскай АССР
Сцяг
31 ліпеня — 20 кастрычніка 1938
Кіраўнік урада РСФСР: Мікалай Аляксандравіч Булганін
Папярэднік Лука Сямёнавіч Спасаў
Пераемнік Аляксандр Васілевіч Сомаў
Сцяг Першы сакратар (в. а.)
ЦК КП(б) Беларусі
11 жніўня 1937 — 18 чэрвеня 1938
Папярэднік Якаў Аркадзевіч Якаўлеў
Пераемнік Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка
Сцяг4-ы Другі сакратар Маскоўскага гарадскога камітэта ВКП (б)
29 мая — жнівень 1937
Папярэднік Міхаіл Максімавіч Кулькоў
Пераемнік Сцяпан Ніканавіч Тарасаў  (руск.)
Сцяг Народны Камісар сацыяльнага забеспячэння Туркестанскай АССР
ліпень — лістапад 1922
Сцяг старшыня Выканаўчага камітэта ташкенцкага Савета
1920 — лістапад 1921
Нараджэнне 7 студзеня 1890(1890-01-07)
Смерць 4 сакавіка 1942(1942-03-04) (52 гады)
Партыя РСДРП / ВКП(б)
Адукацыя Курсы марксізму-ленінізму пры ЦК ВКП(б)
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Гады службы 1919—1920
Прыналежнасць Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Род войскаў армія
Званне ваенкам
Бітвы Грамадзянская вайна ў Расіі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў рускай сялянскай сям’і, скончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы. Працаваў у саматужных майстэрнях. З 1912 працаваў у Пецярбургу: на Пуцілаўскім заводзе  (руск.), суднабудаўнічай верфі, такелажнікам  (руск.) ваенных судоў. У 1915—1917 гадах працаваў такелажнікам у Гельсінгфорсе і Свеаборгу.

У 1915 г. уступіў у РСДРП. У 1917 г. — член завадскога камітэта Пуцілаўскага завода, старшыня кантрольнай камісіі. У 1917—1918 гг. — у Чырвонай гвардыі ў Петраградзе. З чэрвеня 1918 года па жнівень 1920 года загадваў аддзелам аховы здароўя, быў членам Выканаўчага камітэта аднаго з раёнаў Петраграда[1].

У 1919—1920 гадах служыў у Чырвонай Арміі, ваенкам санітарнай часткі 19-й стралковай дывізіі 7-й арміі  (руск.); удзельнічаў у Грамадзянскай вайне.

У 1920 годзе непрацяглы час быў адказным арганізатарам раённага камітэта РКП(б) у Петраградзе. У тым жа годзе накіраваны на партыйную працу ў Сярэднюю Азію: старшыня Выканаўчага камітэта Ташкенцкага Савета (1920 — лістапада 1921), намеснік старшыні Камітэту дапамогі галадаючым Туркестана (лістапад 1921 г. — красавік 1922), начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі Народнага камісарыята ўнутраных спраў Туркестанскай АССР (май — ліпень 1922 года).

З ліпеня 1922 г. — народны камісар сацыяльнага забеспячэння Туркестанскай АССР, з лістапада 1922 г. — намеснік народнага камісара сацыяльнага забеспячэння Туркестанскай АССР. Са снежня 1922 — адказны сакратар шэрагу павятовых камітэтаў КП(б) Туркестана (Палтарацкага, з сакавіка па верасень 1923 — Краснаводскага, у 1923—1924 гг . — Мервскага). Са снежня 1924 па 1925 г. — намеснік старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП (б) Туркменіі і адначасова намеснік народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Туркменскай ССР.

У 1925—1927 гадах вучыўся на Курсах марксізму-ленінізму пры ЦК ВКП(б). З 1927 г. — на партыйнай працы ва Украіне: старшыня Луганскай акруговай кантрольнай камісіі КП(б) Украіны (1927—1929), член Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Украіны (29 лістапад 1927 года — 5 чэрвеня 1930). З 1929 года — на кіруючых пасадах у Паволж’і: старшыня Камісіі па раскулачванню Выканаўчага камітэта Пугачэўскага акруговага Савета (1929—1930), загадчык Ніжне-Волжскім краявым аддзелам працы (па 1932 г.).

З 1932 г. — на партыйнай працы ў Маскве: інструктар Маскоўскага гарадскога камітэта ВКП(б) (1932—1933), 1-ы сакратар Кіраўскага раённага камітэта ВКП(б) (1933—1937). З 29 мая па жнівень 1937 г. — 2-гі сакратар Маскоўскага гарадскога камітэта ВКП(б)[2], член тройкі Маскоўскай вобласці замест М. С. Хрушчова[3].

З 11 жніўня 1937 года па 18 чэрвеня 1938 выконваў абавязкі першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі[1].

Дзіўная апынулася асоба… Ніхто ў рэспубліцы раней яго не ведаў. А калі сеў на месца першага, адразу пацягнуў за сабой шлейф расстрэльных спраў. Чорная пляма ад яго і засталася.

— Б. Н. Авхимович [4]

На працягу паўгода было арыштавана і расстраляна 34 з 64 членаў ЦК, 8 з 21 кандыдата ў члены ЦК.

Цэнтральны камітэт ВКП(б) лічыць, што Волкаў не спраўляецца са сваімі абавязкамі. Таварыш Волкаў чалавек сумленны, яму не прад’яўляецца ніякіх абвінавачванняў, але ЦК лічыць неабходным яго замяніць. ЦК ВКП (б) рэкамендуе вам ўвесці ў склад ЦК партыі Беларусі таварыша Панамарэнку П. К., маладога работніка, які добра зарэкамендаваў сябе на працы ў аддзеле кіруючых органаў ЦК ВКП(б). Калі ёсць да яго пытанні, ён на іх адкажа.

— Секретарь ЦК ВКП(б) Андреев  (руск.) на вячэрнім пасяджэнні ЦК КП Беларусі 18.6.1938[5]

З чэрвеня 1938 г. — у распараджэнні ЦК ВКП(б). У 1938—1940 гадах — на адказнай працы ў Чувашыі: старшыня Савета Народных Камісараў Чувашскай АССР (31 ліпеня — 20 кастрычніка 1938)[6], Першы сакратар Чувашскага абласнога камітэта ВКП(б) (1 кастрычніка 1938 г. — 4 сакавіка 1940 г; раней, з 17 па 24 верасня 1938 г. — выконваючы абавязкі)[1][7]. З 21 сакавіка 1939 года па 20 лютага 1941 быў членам Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі ВКП(б). З 1940 г. працаваў намеснікам старшыні Прэзідыума Усесаюзнага Савета лесапрамысловай кааперацыі, дырэктарам фабрыкі ў Маскве.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання (з 1937 г., член Савета Саюза ад Беларускай ССР[1][8]), членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Зноскі

  1. а б в г д Волков Алексей Алексеевіч // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.
  2. Москва. Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 12 снежня 2012.
  3. 2. Ответственность КПСС за массовые репрессии(недаступная спасылка). Экспертное заключение к заседанию Конституционного Суда РФ 26 мая 1992 г.. Мемориал. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 13 снежня 2012.
  4. Люди и книги.
  5. Федотов В. Год 1953-й: операция «Преемник» // Красная звезда. — 2007, 15 жніўня.
  6. Исполнительные и распорядительные органы государственной власти Чувашской АССР — ССР — Республики Чувашия. Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 12 снежня 2012.
  7. Чувашский областной комитет РКП(б) — ВКП(б) — КПСС — Чувашский республиканский комитет КП РСФСР. Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 12 снежня 2012.
  8. Депутаты Верховного Совета СССР I-го созыва 1937—1946. Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 12 снежня 2012.

Літаратура правіць

  • Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: БГА, 2000. — 160 с. — ISBN 985-6374-15-4.

Спасылкі правіць