Аляксей Анатолевіч Навальны
Аляксей Анатолевіч Навальны (руск.: Алексей Анатольевич Навальный; 4 чэрвеня 1976, Бутынь, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч нацыянал-дэмакратычнай арыентацыі. Вядомы перш за ўсё барацьбой з карупцыяй шляхам выкрыцця фінансавых махінацый і публікацыі матэрыялаў у Інтэрнэце.
Аляксей Анатолевіч Навальны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Алексей Анатольевич Навальный | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1976[1] (47 гадоў) |
||||||
Жонка | Юлія Барысаўна Навальная[d][5] | ||||||
Дзеці | Daria Navalnaya[d] і Zakhar Navalny[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, актывіст | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[3], правазнаўства[4] і палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды |
![]() ![]() Person of the Year[d] (2009) Prize of the Platform of European Memory and Conscience[d] (2015) Courage Award[d] (2021) Boris Nemtsov Prize[d] (2021) Knight of Freedom Award[d] (2021) прэмія імя Сахарава (кастрычнік 2021) M100 Media Award[d] (6 кастрычніка 2021) Civil Courage Prize[d] (2022) Günter Walraff award[d] (2023) |
||||||
Сайт | navalny.com (руск.) | ||||||
![]() |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. Скончыў юрыдычны факульэт Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (1998) і факультэт фінансаў і крэдыта Фінансавай акадэміі пры Урадзе РФ (2001). З сярэдзіны 1990-х пачаў займацца бізнесам, з 2004 года — грамадскай дзейнасцю і журналістыкай. У 2000 годзе ўвайшоў у партыю «Яблака», некаторы час кіраваў маскоўскім аддзяленнем партыі і ўваходзіў у яе цэнтральны савет, у 2007 годзе выключаны з арганізацыі. Тады ж стаў адным са стваральнікаў грамадскага руху «Народ» нацыянал-дэмакратычнай арыентацыі, выступаў, у прыватнасці, за больш жорсткую палітыку супраць іміграцыі з Сярэдняй Азіі.
У 2008 годзе Навальны купіў невялікія (мінарытарныя) пакеты акцый некалькіх буйных расійскіх кампаній нафтагазавага сектара і дзякуючы гэтаму атрымаў доступ да фінансавых дакументаў карпарацый. У 2009 выклаў у сваім блогу дакументы, паводле якіх кампанія «ВТБ-Лизинг» купіла абсталяванне для свідравання па значна больш высокім кошце (праз тры гады ў дакументах, якімі карыстаўся Навальны, былі знойдзены прыкметы падробкі). У наступным годзе выклаў у агульны доступ дакументы аўдыту будаўніцтва нафтаправоду кампаніяй «Транснефть», згодна з якімі агульная сума крадзяжоў склала каля 4 млрд долараў (гэтыя дакументы не былі цалкам абвергнуты).
Пачынаючы з 2010 года стварыў некалькі грамадскіх інтэрнэт-рэсурсаў антыкарупцыйнага і камунальнага кірунку (РасПіл, РасЯма, РасВыбары, РасЖКГ, ФБК — Фонд барацьбы з карупцыяй), займаецца каардынацыяй барацьбы з карупцыяй. У 2013 годзе ўдзельнічаў у выбарах мэра Масквы, атрымаў 27,24% галасоў і заняў другое месца. У 2013 годзе ўзначаліў аргкамітэт Партыі прагрэсу (першапачатковая назва — Народны альянс), якую ў 2014 годзе канчаткова зарэгістравалі.
Пачынаючы з 2011 года супраць Навальнага ўзбуджана некалькі крымінальных спраў. У 2013 годзе ён умоўна асуджаны на пяцігадовы тэрмін за нанясенне шкоды кампаніі «Кіраўлес». З лютага 2014 года Навальны знаходзіцца пад дамашнім арыштам з забаронай карыстацца тэлефонам і камп'ютарам. Таксама суд заблакаваў доступ да яго блога на тэрыторыі Расіі.
20 жніўня 2020 года Аляксей Навальны быў атручаны. Яму стала дрэнна ў самалёце, які ляцеў з Томска ў Маскву. У далейшым Навальны ўпаў у кому, і 24 жніўня ён быў дастаўлены на лячэнне ў берлінскую клініку «Шарытэ». Сляды атрутнага рэчыва з групы «Навічок» былі знойдзены лабараторыяй узброеных сіл Германіі. Даследаванне праводзілася па запыце клінікі «Шарытэ». 2 верасня 2020 года вынікі аналізаў былі афіцыйна абвешчаны ўрадам Германіі[13].
З 29 снежня 2020 года знаходзіўся ў вышуку за шматразовыя парушэнні выпрабавальнага тэрміну ў Расіі. 17 студзеня 2021 года вяртаўся на радзіму і быў затрыманы ў аэрапорце Шарамеццева[14].
Фільм Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна» ў Геленджыку, які выпусцілі адразу пасля затрымання палітыка, набраў больш за 70 млн праглядаў на YouTube[15]. Пратэсты ў Расіі 23 студзеня 2021 года былі анансаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй падчас публікацыі дакументальнага фільма-расследавання. Прычынай пратэстаў стала затрыманне і арышт Аляксея Навальнага і яго заявы аб карупцыі ў адрас дзеючага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
4 жніўня 2023 года Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў Аляксея Навальнага да 19 гадоў калоніі асаблівага рэжыму па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці[16].
Прэміі і ўзнагароды правіць
У 2021 годзе Аляксей Навальны стаў лаўрэатам прэмій фонду Барыса Нямцова і Жэнеўскага форуму па правах чалавека. Лаўрэат польскай прэміі «Рыцар свабоды», якую арганізуе Фонд імя Казіміра Пулаўскага[17].
Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» (2021)[18].
Зноскі
- ↑ Alexej Nawalny // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexei Navalny: Russia's vociferous Putin critic
- ↑ а б Putin firma la ley que le permitirá ser presidente de Rusia hasta 2036
- ↑ а б VIAF: 254613339 Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ https://www.goodhouse.ru/stars/zvezdnye-istorii/ya-ochen-tebya-lyublyu-istoriya-yulii-navalnoy-zheny-kotoraya-ne-boitsya-i-verit/ Праверана 30 верасня 2020.
- ↑ https://www.vedomosti.ru/politics/articles/2018/05/19/770041-partiya-navalnogo Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ https://aif.ru/dontknows/1225952
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ https://worldfellows.yale.edu/person/alexey-navalny/ Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ https://aif.ru/dontknows/1225952 Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ Про Аэрофлот и Трансаэро — 2015. Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ Навальный взялся за "Аэрофлот" — 2012. Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ Заява ўраду ФРГ: Расейскага апазыцыянэра Навальнага атруцілі ядам з групы «Навічок»
- ↑ news.tut.by Архівавана 17 студзеня 2021.
- ↑ nn.by
- ↑ tass.ru
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 2 кастрычніка 2021.
- ↑ Alexej Nawalny bekommt Menschenrechtspreis der EU (ням.). Der Spiegel (20 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
Спасылкі правіць
- Сучасны блог, які вядзецца ад імя Навальнага (руск.)
- Першапачатковы блог Навальнага (руск.)
- Даведка Еўрарадыё
- Даведка kommersant.ru Архівавана 25 кастрычніка 2014. (руск.)