Аляксей Сяргеевіч Анцілеўскі
Аляксей Анцілеўскі (нар. 2 лютага 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» (у арэндзе з жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ») і моладзевай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Аляксей Сяргеевіч Анцілеўскі | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 лютага 2002[1] (21 год) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Старэйшы брат Аляксея, Дзмітрый, таксама з’яўляецца футбалістам.
Клубная кар’ера Правіць
Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ мінскага МТЗ-РІПА, пазней на юнацкім узроўні гуляў за мінскае «Дынама», «Мінск» і барысаўскі БАТЭ. У 2018 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе стаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў камандзе.
У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[3]. Стаў гуляць за дубль, у складзе асноўнай каманды звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (8:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[4]. Стаў рэгулярна з’яўляцца на полі ў складзе асноўнай каманды, у тым ліку нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[5], аднак шмат перадсезоннай падрыхтоўскі прапусціў з-за траўмы нагі. У сакавіку 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[6].
Міжнародная кар’ера Правіць
29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Грузіі (1:4) і быў заменены ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Дынама | 30 | 1 | |
2019 | дубль | Дынама | 27 | 8 | |
2020 | Д1 | Рух | 4 | 2 | |
2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 22 | 1 | |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 22 | 2 |
Зноскі
- ↑ а б http://torpedo-belaz.by/player/antilevskij-aleksej/
- ↑ https://fcslavia.by/ru/player/antilevskiy-0
- ↑ Алексей Антилевский - третий игрок брестского "Динамо", арендованный "Рухом"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписало контракт с Алексеем Антилевским
- ↑ Алексей Антилевский подписал новое соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 студзеня 2023). Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Алексей Антилевский стал игроком "Славии" (руск.). football.by (9 сакавіка 2023). Праверана 9 сакавіка 2023.